ГАНІЦЬ дзеясл., -ю, -іш, перах., незак. Нядобра выказвацца, гаварыць (пра што-н., каго-н.).
ГАРЛАЧ наз., м., р. -а. Збан. Гарлач разьбіўся.
ГАРЛАЧЫК наз., м., р. -а. Памянш. ад гарлач (гл.).
ГАРЛАЧЫК. Жоўтая кветка, якая расце ў рацэ. Кветка і лісце яе знаходзяцца на паверхні вады. Гарлачыкаў нарвала дзяцём.
ГАРОТ (гарод) наз., м., р. -а. Палавіну гарода засадзіла пасольлю.
ГАЦІЦЬ дзеясл., -чу, -ціш, перах., незак. 1. Закідваць яму, топкае месца. Хадзілі грэблю гаціць. 2. Марна пускаць, марна траціць (на каго-н. што-н.).
ГНЕВАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Крыўдзіцца. Ня гневайся на мяне, я ні вінавата.
ГРОЗЬБА наз., ж., р. -ы. Пагроза. Я й прозьбай, я й грозьбай, а ён усіроўна сваё правіць.
ГРУПКА (грубка) наз., ж., р. -і. Печка, звычайна ў чыстай палавіне хаты.
ГРЫМЕЦЬ дзеясл., -мл-ю, -м-іш, неперах., незак. 1. Грымець. 2. Пераноснае. Крычаць, лаяць, бушаваць, абвінавачваць. Ён кожны вечар грыміць громам на ўсіх у хаці.
ГУКАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Гаварыць. Ні пірабівай, калі відзіш што людзі гукаюць.
ГУКАЦЬ і гукаць. Клікаць (каго-н. у лесе). Гукні (гукні) яго.
ГУТАТАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Гушкацца, калыхацца.
ДАДУШЫ. Выклічнік тыпу далі-бог: Дадушы, ён казаў гэта. Дадушы, гэта праўда.
ДОБРЫЦА наз., ж., р. -ы. Добры, правы бок (тканіны, адзежы), адваротны знайніцы (гл.). У гэтай мацерыйі цяшка пазнаць, дзе добрыца, а дзе знайніца.
ДРАНІЦЫ наз., адз. дранічына. Невялікія сасновыя дошчачкі, якія не пілуюць, а «дзяруць», падобна лучыне (гл.), шчапаюць. Драніцамі звычайна крыюць дах. Драніцамі будзім хлеў крыць. Параўн. у гэтым значэнні: «И панъ не казалъ никому... в лесе драницъ драци», 1534 г. М. Г. Булахаў, Практыкаванні і матэрыялы па гісторыі беларускай мовы.
ДРАЧ наз., м., р. -а. Птушка.
79 👁