Старонка 66
◀ / 200 ▶
кам жаба. Спалучэнне «апоўзлая жаба» абазначае нікчэмнасць. АСЕЛІЦА наз., ж., р. -ы. Гароды, размешчаныя на вільготнай глебе воддаль ад вёскі. На аселіцы звычайна расце капуста, часам і каноплі. Параўн.: аселіца і сяло, сяліба. Схаджу наламлю капусьніку ў аселіцы. Параўн.: Вятры Табуны белагрывыя гоняць Па бяскрайніх прасторах Сцюдзёных палёў і аселіц... П. Панчанка, Выбр. тв., 1956, стар. 46. Я бадзяўся каля аселіц Да вячэрняй зары (Там жа, стар. 185). АСПАДНІЦА наз., ж., р. -ы. Спадніца. Аспадніца ў яе лоўкая. АСТУПІЦЦА дзеясл., -пл-юся, -ішся, зак. Адыйсці ў бок ад святла (ад акна), якое раней закрываў сабою. Аступіся ат вакна, а то стаў, як засланка, нічога ня відна. АТВЕДАЦЬ (адведаць) дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Наведаць, праведаць каго-н. АТВЕТКІ наз., толькі ў мн. Наведанне жанчыны, якая нядаўна нарадзіла дзіця; адведзіны. Зьбіраюся ў нядзелю схадзіць у атветкі к Натальлі. У атветках была. АТГАНІЦЬ (адганіць) дзеясл., -ю, -іш, перах., зак. Ганячы, адгаварыць рабіць што-н. Хацела купіць тэй мацерыйі, алі мне атганілі. АТКВІЦІЦЬ дзеясл., -іць, неперах., зак. Згубіць апетыт да якой-небудзь стравы. Даюць дзіцяці ўсё манку ды манку, дзіва што атквіціць. АТОЖЫЛАК наз., м., р. -а. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця не з зерня, а з кораня. Дуп пусьціў атожылкі. АТМАЛКУ прысл. З маленства, з малых год. Ён у мяне атмалку такі западлівы. АТОПАК наз., м., р. -пк-а. Зношаны абутак. АТСТРОЙІЦЬ (адстроіць) дзеясл., -ю, -іш, перах., зак. Адбудаваць. Школу атстройілі. АШКЫРА выкл. Ашкыра (на авечак) у хлеў. Шкыра куды! БАБІНКІ наз., толькі ў мн. Пачастунак, гулянка, якая спраўляецца бацькамі з выпадку нараджэння дзіцяці. Калі родзіцца дзіця, у нас спачатку спраў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 200 ▶