ВАРАТ (Куцаўшчына Капыльск. р-на, Мервіны Клецк. р-на), СТРАЛА (Кіцін Парыцк. р-на, Бабровічы Глуск. р-на, Жаралец Бярэзінск. р-на), ЖУРАВЕЛЬ (Дамашкі Бярэзінск. р-на, Лукі Карэліцк. р-на), ЖУРОЎ (Загорцы Радашковіцк. р-на), ВАГ (Сакаўшчына Валожынск. р-на), ВАГА (у Горацкім і Уздзенскім р-нах), АСВЕР (Чаркасы Докшыцк. р-на, Паставы, Глыбоцкі, Мядзельскі р-ны), ПЕРАСВІР (Негнавічы Барысаўск. р-на), СВІРШНЯ (Бакшты Юрацішк. р-на).
ШЧАВІЛЬ (шчавель) наз., м., р. -ўл-ю. Шчаўе. Цяпер дык сеюць шчавіль.
ШЧАПАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Калоць, рашчэпліваць (дрэва). Удвух рэзалі, адзін — шчапаў (дровы). Ужываецца таксама калоць, біць (гл.).
ШЧОПКІ прым. Тое, што і бойкі (гл. бойкі). Пра дрэва, якое лёгка і роўна шчапаецца, колецца. Калі шчопкая елка, коп шэсь за дзень дасі (зробіш гонты).
ШШЫЦЦА (сшыцца) дзеясл., -ецца, зак. Пакрыцца, зацягнуць чым-небудзь паверхню. Добрая мяса — жыр аш шшыўся (на паверхні жыдкай стравы).
ШЫПКА (шыбка) наз., ж., р. -і. Шыба (шкло). Дзве шыпкі дзеці разьбілі. Ні шыпкі цэлай ні асталось. Ужываецца таксама шыба.
ШЫПКА прысл. Шпарка, хутка. А ўжо шыпка пабегчы ні магу, як бывала. Шыпка ехалі: за якіх підзісят мінут й дома.
ШЫЦІК наз., м., р. -а. Рэмень. У йіх дык і рэмінь, і шыцік. Побач з рэмень.
ШЭРАНЬ наз., ж., р. -і, мн. няма. Іней (у марознае надвор'е). Вот красіва, як усё ў шэрані! Параўн.: Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі. Я. Колас, Вершы, ДВБ, М., 1946, стар. 35; йінь. Трасцяніца Барысаўскага р-на.
ЯДОМКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Адборная, лепшая бульба, якая ідзе на харчаванне чалавека. Пад мастом (гл.) ядомкі есь пудоў дзесіць.
ЯДРАНА прысл. у значэнні выказніка. Аб пагодзе: холадна, суха і ясна (на небе). Пад раніцу ядрана стала. Сяньня цяплей адзівайся—на дварэ ядрана.
80 👁