сухая палачка, пры дапамозе якой падплялі лапці.
СЬЦЯЛЕЖЫЦЦА дзеясл., -ыцца, зак. Сарвацца, здзецца са шворна (аб калёсах). Абярнуўся вос— і калёсы сьцялёжылісь. Біз падгэрца могуць сьцялёжыцца.
СЮДОЙ прысл. Ужываецца сюды і сюдой, але з рознымі значэннямі. Ісці сюдой—г. зн. ісці ў пэўны пункт, але праз гэта месца, тут, гэтым шляхам. Такім чынам, ісці сюдой—г. зн. ісці не толькі сюды і спыніцца, але і далей куды-небудзь. Пойдзем сюдой—так бліжэй будзе (арф.). Сюдой нільзя хадзіць: тут засейіна. Мусіць, сюдой дзеці лазюць у сат. Параўн.: ...не ішлі сюдой ні нашы адыходзячы, ні немцы. Я. Брыль, Нёманскія казакі, М., 1947, стар. 24.
СЯНЬНЯ прысл. Сёння, сягоння. Сяньня ўдзень быў схот. Толькі сяньня й пачула, што радзіва праводзюць.
СЯСТРУХА наз., ж., р. -і. Дваюрадная сястра. На мінутку к сяструсі забігала. Ужываецца таксама дваюрадная сястра.
ТАРГАНУЦЬ дзеясл., -у, -еш. Гл. торгаць (1). Зачапіла шчыпцамі корань (зуба) і як тарганула. Конь таргануў—і бітон зваліўся.
ТАЎХАЛЬ наз., м., р. -я. Штуршок, удар (рукой у спіну). Надаваў яму таўхалёў і выгнаў с хаты. Палучыў таўхаля ў сьпіну.
ТВАНЬ наз., ж., р. -і, мн. няма. Гразкае, балоцістае месца, у якім можна ўгразнуць. Ля рэчкі такая твань, што ні прайсьці. Убілась (карова) ў твань і ня вылізіць.
ТЛУМІЦЬ дзеясл., -мл-ю, -м-іш, перах. і без дап., незак. Дурыць, празмерна дакучаць непатрэбнай гаворкай, шумам. Тлумілі ўсю ноч галаву. Ён тлуміў, што паедзіць некуды.
ТОРГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. 1. Цягнуць не роўна, а рыўкамі. Ты ш ня торгай, а добра цягні. Ня будзім так торгаць, а то многа нітак парвём (выцягваючы кросны). 2. Адчуванне болі праз аднолькавыя прамежкі часу (з пульсам), звычайна, калі ўтвараецца нарыў. Паліц ўсю ноч торгаў, ні даваў спаць.
77 👁