Старонка 48
◀ / 200 ▶
лес. Дзьвё ночы запар на расьцяробах начавалі (начлежнікі з коньмі). РОЙІЦЦА (роіцца) дзеясл., -іцца, незак. Уяўляцца, здавацца; такі стан, калі не спіцца, назойлівыя думкі не даюць спакою, мяняюцца адна за адной. Сяньня (гл.) мне ўсю ноч ройлась абы-што. РУКАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Гл. парукацца. Ні хацёў дажа зь йім рукацца. РУЧЫ прым. 1. Дарослы, працаздольны, які можа на сябе зарабіць. Цяпёр лёхка Ахрэму (жыць): усё дзёці ўжо ручыя. 2. Моцны, спрытны чалавек. На стох падавалі два ручыя хлопцы—й астаноўкі ні было. РЭЗЬНІК (рэзнік) наз., м., р. -а. Аладка квадратнай формы, спечаная з хлебнага цеста. К сьніданьню й рэзьнікі добра, бо сьвёжыя. Параўн.: перапёчка. Трасцяніца Барысаўскага р-на. РЭСКА (рэзка) прысл. Рэзка. Дужа рэска ён сказаў мне. РЭСКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Дробна парэзаная на сячкарні салома, якая ідзе на корм жывёле. Карова дужа ня хочыць рэскі ёсьці. Мёх рэскі пазычылі на сьвята. РЭСКА наз., ж., р. -і. Вузкая палоска поля (пераважна лугу). Прыгрысіўку падзялілі на рэскі й скасілі. С сваей рэскі ўзяў добры вос (сена). РЭЦЬ (рэдзь) наз., ж., р. -і. Па сэнсу адпавядае словам раз, крат. Скласці вяроўку ў дзве рэдзі — скласці ў дзве столкі. САЛЬНІЦА наз., ж., р. -ы. Невялікая бочка для сала. Лётась добрага закалолі—поўную сальніцу наклалі толькі сала. СА ПЛАЧОМ прысл. З плачам, плачучы. Пра свайіх дзяцёй са плачом расказвала. Параўн.: проплач у «Дыялектным слоўніку» Ф. Янкоўскага. САЎСІМ і СУСІМ прысл. Зусім. Ні хачу саўсім к йім хадзіць. Сусім ужо аслабёла. Параўн.: Ну, пачаў так, што я і саўсім нічога не разумею. Я. Скрыган, Скажы адно слова, ЛІМ ад 3/Х 1959. САЧЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах. і без дап., незак. Наглядаць, назіраць (звычайна за курыцай, дзе будзе несціся). Хоць паўдня сачыла (курыцу), алі (гл.) дзісятак яёц знашла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 200 ▶