ПАДЖГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Гл. джгаць. Мусіць, у Вішоў паджгала, нійначы.
ПАЖАЛІЦЦА дзеясл., -юся, -ішся, зак. Гл. жаліцца. Схадзіла ў Савет і пажалілася (арф.).
ПАЗАДЗЬДЗЯ (пазаддзе) наз., н., р. -я, мн. няма. Дрэннае (лёгкае) зерне з пустазеллем; пры веянні ўручную яно застаецца ззаду, не ляціць далёка. Курам с пут пазадзьдзя ёсь. Параўн.: у «Русско-белорусском словаре» — пазадкі.
ПАЗБРОДАВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Гл. збродаваць. Пазбродавалі (дзеці) у градах.
ПАЗДАРОЎКАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, зак. Гл. здароўкацца. Прайшоў і ні паздароўкаўся.
ПАЗЕМКА наз., ж., р. -і. Невялікая мяцеліца ў марознае надвор'е, снег па зямлі пераносіцца ветрам. Цэлы дзень паземка.
ПАЙІМШЫЦЬ (паімшыць) дзеясл., -ў, -ыш, перах. і без дап., зак. Гл. імшыць. Хацелі пайімшыць ды нешта так складаюць (хлеў).
ПАКАМІСЬ прысл. і злучн. Пакуль што, пакуль. Хай пабудзіць (дзіця) пакаміс у нас. Пакамісь завязеш (воз гною), я гэты выкіну с пуні. Ужываецца таксама пакуль што, пакуль.
ПАКАПАНІЧЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, зак. Гл. капанічыць. Так дзень пакапанічыш, што й рук ня чуйіш.
ПАКАРТАВАЦЬ дзеясл., -ў-ю, -ў-еш, перах. і без дап., зак. Гл. картаваць. Пакартавалі (карты) й зноў гуляць.
ПАКАРЫЦЬ дзеясл., -ў, -ыш, перах. і без дап., зак. Гл. карыць. Да вясны сказалі пакарыць (бярвенне) і спаліць кару.
ПАКЛЫЧЫЦЦА дзеясл., -чыцца, зак. Гл. клычыць. Леташні (лён) дужа паклычыўся.
ПАКЛЫЧЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах., зак. Гл. клычыць.
ПАКРЭПНУЦЬ дзеясл., -е (-уць), неперах., зак. Гл. крэпнуць. Здрантвець, адзервянець, знямець (пра рукі) ад холаду. Так пакрэплі рукі, што ні атшпіліць гузіка. Параўн.: аграбнуць. Губіншчына Чэрыкаўскага р-на.
ПАЛАНАЧКІ наз., р. -ак (-каў), адз. няма. Памянш. ад паланкі (гл.).
77 👁