ПАГІНУЛІ, ЯК ПРУСАКІ НА МАРОЗЕ. Клетнае Глускага раёна (1945).
ПАКУЛЬ БАЦЬКА КАПУ ЖЫТА ЗМАЛАЦІЎ, ДЫК СЫН АБУЎСЯ (арф). Паведаміў лінгвіст М. Суднік (1957).
ПАМІЖ ЛІХАНЬКА І ГОРАНЬКА (арф.). Г. п. Радашковічы (1951).
ПІЛІПАЎСКІ ЛЁД КАЖА: ХОЦЬ ТРАШЧУ, АЛЕ НЕ ПУШЧУ (арф.). Клетнае Глускага раёна (1945).
ПІЦЬ (напіцца, выпіць, папіць) КРОЎ. Малыя Бакшты Маладзечанскага раёна, Клетнае Глускага раёна (1950, 1958).
ПЛОДНЫ, ЯК ВІДУК. Запісана ў дарозе Мінск — Слуцк (1956).
ПОЎНЫ, ЯК ВОКА (арф.). Клетнае Глускага раёна (1952).
ПРА ЦЯБЕ Й КУРЫ НЯ ШЭПЧУЦЬ. Паведаміла студэнтка Мінскага педінстытута Л. Балотнік (з Пяршаяў Валожынскага раёна) (1954).
ПРЫШЛІ Ў ХАТУ І Б'ЮЦЬ МАЙГО ТАТУ (арф.). Паведаміў пісьменнік С. Александровіч (1959).
ПУГАЮ КАВАДЛА НІ РАСЬСЯЧЭШ. Пас. Янкі Купалы Глускага раёна (1946). Параўн.: украінская — Обуха батогом не перебити; руская — Плетью обуха не перешибить.
ПЯТРОЎКА — ГАЛАДОЎКА, СПАСАЎКА — ЛАСАЎКА. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна (1957).
РАБІЦЬ ПА КАНЕЦ РУК (рабіць дрэнна, кепска). Паведаміў дацэнт У. Калеснік (з Сіняўскай Слабады Карэліцкага раёна) (1958).
РУКА НЕ ПАДЫМЯЦЦА. Крынкі Карэліцкага раёна (1958).
С КАПЫЛЬЛЯ ДАЛОЎ. Нялідавічы Мінскага раёна (1956).
САМА РАЗ (арф.). Найлепш, лепш за ўсё. Сама раз схадзіць дадому ды і пагаварыць (арф.). Пас. Янкі Купалы Глускага раёна (1946).
САМО РАЗ. Табе мая шапка само раз (якраз падышла па памеру) Клетнае Глускага раёна (1946). Само раз падышоў. Байлюкі Глускага раёна (1949).
СІВЫ, ЯК ЯБЛЫНЯ (арф.). Паведаміў фалькларыст М. Грынблат (1958).
77 👁