Люльку шукае, а люлька ў зубах.
Лысая галава толькі свеціць.
Ляжаш не еўшы, устанеш не спаўшы.
Маладым хоць у вір—абы нам пір.
Малайцу ўсё к ліцу.
Матка плача па дзіцяці ад веку да веку, а жонка па мужу—ад рання да вечара.
Менш ведаеш—лепш спіш.
На вячэру зловім цяцеру.
На вячэру яглы, што так спаць ляглі.
На голы кол не паляціць і сакол.
На грамніцы трэба, каб было хлеба палавіца, а пошару (кармоў)—траціна.
На пакроў мароз—сей пад кустом авёс.
Напіўся, што сабакі морду ліжуць.
На чужыне і камар загіне.
На чужы раток не накінеш платок.
Не бойся ліхога, а бойся ціхога.
Не дай—не сусед, дай—сабе нет.
Не дурак, а ад прыроды так.
Не кот друг чалавека, а сабака, але кот просіць, каб гаспадар што зарэзаў, а сабака просіць, каб што здохла.
Не плюй у карытца, бо мо прыдзецца напіцца.
Не тая радзіна, што мяне радзіла, а тая радзіна, што жонку радзіла.
Не хацела сабача лапа быць на стале—хай будзе пад сталом.
Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы.
Няма мяса—і жаба не прыкраса.
Па дурным дурная памяць.
Пакуль адзін бок абстрыжэ, дык другі абрасце.
Памёр—усё гора адпёр.
Панскага роду свінячага заводу.
Плач, галасі, а рады не дасі.
Поп скамароху не таварыш.
Просьба месца мае.
Прышоў нязваны і пайшоў нясланы.
Пчала на любую кветку садзіцца.
П'яніцу і ў лужыне рай.
Рабіцьмеш фільгуючы—заплацяць дзянькуючы.
Разумная галоўка, ды ўсаджана нялоўка.
Разумная галава, ды дурню прышлася.
79 👁