Старонка 167
◀ / 200 ▶
НЕТРА наз., ж., р. -ы. Цяжкадаступнае месца ў багністым балоце, у балоцістым лесе, трушчоба. Была такая нетра—нагой ні ступіш, а зараз асушылі—каноплі растуць. Язвін. НІПЕЎНЫ прым. Нядобры, няўдалы. Ніпеўны лён парос. Чыркавічы. НІЎРЫМСЬЛІВЫ прым. Неспакойны, настойлівы. Даярка ніўрымсьлівая—свайго даб'ецца. НЯБОГА наз., ж., р. -і. Дачка брата ці сястры, пляменніца. Пятровічы. НЯБОЖ наз., м., р. -а. Сын брата ці сястры, пляменнік. Дуброва. ПАДАБАБАК наз., м., р. -бк-а. Грыб падбярозавік. Пятровічы, Чэрнін, Казлоўка, Чыркавічы. ПАЗАДЗЬДЗЯ наз., н., р. -я, мн. няма. Малакаштоўнае зерне з пустазеллем. Адным пазадзьдзям сьвіньню выкарміў. Мольча. ПАКВАПІЦЦА дзеясл. Пагнацца на дарэмшчыну, стаць прагавітым, скнарай. ПАПЛІЦКА наз., ж., р. -і. Палка, дручок. Глядзі, каб лясьнік папліцкі ні даў, што каровы на культуру (гл.) пускаяш. Дуброва. ПАРОНКА наз., ж., р. -і. 1. Вараная скрэбленая бульба. Паронак з салам намачаўся. Расава. 2. Бульбяны суп. Мы варым крышаную бульбу з алеям ці салам—ета й будуць паронкі. Дуброва. ПАСАД наз., м., р. -а. Снапы, раскладзеныя для малацьбы цэпам. Бывала зь дзедам да сьнеданьня два пасады жыта змалоцім. Расава. ПЕЛЬКА наз., ж., р. -і. Палонка на лёдзе. Дуброва. ПЕЛЯ наз., ж., р. -і. Глыбокае месца ў стаячай вадзе. На пелі ўюны ловяць. Здудзічы. ПЕР'Я наз., н., р. -я, адз. няма. 1. Пер'е. 2. Аўсяная мякіна. Ніхай пер'я каню дастанецца. Мольча. ПЕСЬЦІЦЬ дзеясл., -у, -іш, перах., незак. Шанаваць. Песьціла дачку, работаць ні вучыла, яна й вырасла на лес глядзя. Казлоўка. ПОЖНЯ наз., ж., р. -і. Зжатае поле. На пожні пастухе валэ пасуць. Чыркавічы. ПОСТАЦЬ наз., ж., р. -і. Частка загону або гоней. Жжала дзьве постаці жыта. Расава. ПРЫАСЁТАК наз., м., р. -тк-а. Заканурак у гумне, паміж ёўняй і сцяной, у які сыплюць колас, мякіну.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 200 ▶