Старонка 152
◀ / 200 ▶
БАЛАЗЕ прысл. Добра што. Побач ужываецца балось. Балазе ты прыйшла сеньня: Параўн.: Вазьмуся я за яго, балазе яго бабы ў хаце няма... (Я. Брыль, Выбраныя апавяданні, Мінск, 1959). БАЛОСЬ (балазе) прысл. Гл. балазе. БАЦ наз., м., р. -і. 1. Пацук. 2. Пераносн.: малое дзіця, вельмі рухавае. Не замінай пад рукамі, бац малы. БІЗУН наз., м., р. -а, зніжальн. Чалавек, у якога нічога няма, вельмі бедны. БІКЕШ наз., м., р. -у і -а. Зімовая мужчынская куртка. Скоранько схапіў бікеш і выскачыў с хаты. БІЛО наз., н., р. -а. Спінка ў ложку. Павесь ручнік на біло. БЛАЗАН наз., м., р. -а. 1. Падростак. Што зь яго возьмяш, гэта ш блазан яшчэ. 2. Пераноснае: чалавек, які разважае, як нясталы. БОР наз., м., р. -у. Расліна з сямейства прасяных, зерне яе падобнае да проса. Трэба бору трохі зварыць. БУДЫНАК наз., м., р. -нк-а. Уся сельскагаспадарчая пабудова разам з хатай. Усё ў яго ў паратку, й будынак, як шклянка. БУЧАЁ наз., н., р. -я. Месца, пакрытае каменнямі, некалькі ўзвышанае. Каровы гоняць у бучаё. БЭРСАЦЬ дзеясл., -а-ю, -а-еш, перах., незак. Блытаць (ніткі). Пабэрсалі ніткі, цяпер хіба разьбярэш? ВАГА наз., ж., р. -і. Прыладжаны да канца стралы (частка збудавання пры студні) груз. Зусім лёхко цягнуць ваду: вагу цяшкую прывязалі, дак само вядро падымаяцца. ВАЛОВІКІ наз., м., р. -к-а. Сталовыя буракі. Добрыя бураке (боршч) з валовікаў. ВАНДЗЭЛАК наз., м., р. -лк-а. Званочак, павешаны каню на шыю. Вандзэлак зьвініць, мусіць нашы едуць. ВАРА наз., ж., р. -ы. Згатаваная страва. Хоць вары якой падала п. Мо' вара ёсьць? ВЭДЛУХ прыназ. У параўнанні з. Вэдлух сьвечкі лямпа куды відней гарыць. ВЭНЬДЗЯКА. Вунь. Вэньдзяка карова ходзіць. ВЕСЬНІКІ наз., р. -аў, адз. няма. 1. Дзверы ў двор, зробленыя з дошак або з лазы. 2. Пераноснае: веснікі—плёткі. ВЕТРЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах., незак. Ачышчаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 200 ▶