Старонка 13
◀ / 200 ▶
БОЙКА наз., ж., р. -і. Бітва. Да чаго бойка даводзіць, скалечылі чалавека. БОЙКА. Невялічкая бочачка з закрытым верхам, у якой б'юць масла. Выліла сьмітану ў бойку. БОЙКА прысл. 1. Бойка. Брыгадзір выступіў бойка. 2. Лёгка і роўна. Ужываецца з дзеясловамі калоцца, шчапацца, біцца (гл. біць), калі гаворыцца аб дрэве. Дуб бойка шчапаецца (арф.). Першы вос (дроў) бойка калоўся. БОЙКІ наз., мн. лік ад бойка (гл. бойка, бойка). БОЙКІ прым. I. Бойкі (у розных значэннях). 2. Які лёгка і роўна колецца, шчапаецца. На гонту трэба бойкая елка. Прывязьлі бойкую сасну. Гл. шчопкі. БРАЗГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. 1. Рабіць шум ударамі прадметаў (металічных, гліняных). Клямка ў дзьвірах бразгая. Ні бразгай талеркамі. 2. Перан. Плявузгаць, гаварыць лішняе, балбатаць непрадумана, несур'ёзна. Цэлы дзень бразгала на рабоці. Добрая (жанчына) бразгаць не будзе (арф.). БРАЦІХА наз., ж., р. -і. Братава жонка. У браціхі такі добры хлопчык. БРУСОК наз., м., р. -к-а. Тачыльны камень прадаўгаватай формы. У Пітрака ўсякіх брускоў ёсь. БРУСОК. Частка грабель, куды набіваюць зуб'е. На брускі бярозы ні хапіла. Параўн.: Добра, што ў таго якраз граблі на возе былі, то ён стаўпцом яму па лбе стукнуў. К. Крапіва, Зб. тв., т. II, ДВБ, М., 1956, стар. 154. БРЫНДА наз., агульн., р. -ы. Валацуга, той, хто брындае (гл.). Брында ўсігда байіцца работы. БРЫНДАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Бадзяцца, хадзіць без справы, без занятку. Дзе ты брындаў цэлы дзень? Аб жывёле. Накармілі дома (карову), дык толькі брындала па полі. БРЫНДЫ наз., адз. няма. Ужываецца толькі ў фразеалагізме біць брынды—хадзіць без справы, лодарнічаць. Гл. брындаць. БУБІН (бубен) наз., м., р. -бн-а. Бубен (музычны інструмент). БУБІН. Той, хто бесперапынна гаворыць, выказвае сваё незадавальненне, бубніць сабе пад нос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 200 ▶