Старонка 128
◀ / 200 ▶
РОШВА наз., ж., р. -ы. Карункі, якія ўшываюцца ў навалочкі ці настольнікі. Ганя добрыя рошвы можа зрабіць, як захоча. РУМЗА наз., агульн., р. -ы. Урадзілася некая румза. РУМЗАЦЬ дзеясл., -а-ю, а-еш, неперах., незак. Плакаць. Мая ш, як двойку палучыць, дак дзень румзаць будзя. РУЧАЙКА наз., ж., р. -і. Верацяно з напрадзенымі на яго ніткамі. Ручайку якую вывяду за вечар. РЭХВА наз., ж., р. -ы. Цыліндрычнае колца, пры дапамозе якога прымацоўваецца каса да касся. Новую рэхву зрабіў Хвёдзік, але вялікаватая. Параўн.: банька. Ф. Янкоўскі, Дыялектны слоўнік, 1959. РЭШАТА наз., н., р. -а. Надзвычай рэдкае сіта. Я сваю квахтуху ў склеп пасадзіла, рэшатам навярнула. СЕМАЧКІ наз., р. -ак, ужываецца звычайна ў мн. Насенне сланечніку і гарбузоў. Ці то восянь такая, але ш усе семачкі пустыя. СІТКО наз., н., р. -а. Вельмі густое сіта. Сітко ўзяўся рабіць, але ш сетачкі ніяк ні знайду. СКАРАСЬПЕЙКА наз., ж., р. -і. Гатунак бульбы. Скарасьпейкі думала пасадзіць с кошык. СКАРОДЗІЦЬ дзеясл., -дж-у, -дз-іш, перах., незак Баранаваць. Восім чалавек лубін скародзілі. СКЛЕП наз., м., р. -а. Цэментаваны пограб. Цяпер вада нешта патходзіць стала ў мой склеп. СКНАРА наз., агульн., р. -ы. Скупы чалавек. У гэтай скнары гразі с-пад нохця ні дастаняш. СКРЭБЛА наз., н., р. -а. Металічная шчотка для чысткі коней. Німа скрэбла, та хоць саломкаю пачысьціў бы. СПРУЖЫНОЎКА наз., ж., р. -і. Прылада для культывацыі глебы. СПУСТ наз., м., р. -а. Фуганак. Якрас спуста ні ўзяў с сабою. Параўн.: спуск. Ф. Янкоўскі, Дыялектны слоўнік, 1959. ССЫПКА наз., ж., р. -і. Мяшочак, у які насыпаецца пер'е. Добрага тавару на ссыпкі прывёс лавачнік. Параўн.: насыпка. Клетнае, Глускага раёна. СТОЛБІК наз., м., р. -а. Грубка (печка). Столбік прапаліць трэба.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 200 ▶