Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы (1960)

 ◀  / 200  ▶ 
М. Г УЛ I ц к / 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЗАРЫТАВА 1 АБІРА'ЦЬ 1 дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Чысціць (бульбу). Я сёла картоплі абіраць, a ён кошык плёў, здэцца. АБІРА'ЦЬ2 дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Здымаць caдавіну, здымаць рой (з дрэва, з куста). I яблыкі трэба абіраць, a ўсё часу ні выбяраш ніяк. АДРЬІ'НА наз., ж., p. -ы. Халодная пабудова, у якой захоўваюцца вазы, сані, сельскагаспадарчы інвентар. Як прышлі агянты, дак ён у адрыну схаваўся. АПАЛО'НІК 1 наз., м., p. -a. Вялікая драўляная лыжка, якой разліваюць страву. АПАЛСУНІК2 наз., м., p. -a. Галавасцік. АПА'ЛУШКІ наз., адз. няма. Начоўкі, у якіх апалаюць зерне, крупы. Пазычыла ёй апалушак, дак ты думаяш прынясё? АПЯРАЗА'ЦЬ д з е я с л -ж-ў, -ж-аш, неперах., зак. Ударыць, перацягнуць. Апяразаў міш плеч папругаю. АСЫПА'ЦЬ д з е я с л -ю, -еш, перах., незак. Акопваць бульбу, буракі, капусту. С плугам ні даёдзяш у такі куток, дак трэба рукамі асыпаць. АТХЛЯПЕ'СЬЦЩЬ дзеясл., -іш, -іць, перах., зак. Адчыніць дзверы, вокны (неадабральна). Я палю-палю печку, а ён атхляпёсьціў дзьвёры й пабёх. АШО'РСТАК наз., м., р. -тк-а. Жэрдка ў гумне, прымацаваная паміж сохамі на ўзроўні сцен; ашорстак быў раней таксама ў хатах. 1 Вёска Зарытава ўваходзіць у Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адрьіна, апалонік, апалушкі, апяразаць, атхляпесьцщь, кбшык, папрўгаю
2 👁
 ◀  / 200  ▶