ЛАШКУТ наз., м., p. -a. Чалавек, які дзесьці бадзяецца i заўсёды спазняецца. Лашкут, не шыйса (гл.) на кут. Бабр. ЛЁ'СТА наз., ж., p. -ы. Добразычлівая, вельмі памяркоўная дзяўчына. Маня Бусьлікава такая ж ужэ леста, што хоць ты яе ў папёрку завярці. Бабр. ЛІСЯ'ВЫ прым. Ласкавы, тактоўны. Лісявуй чалавёк, нічого ні скажэш. Бабр. ЛЯМЕ'Ш наз., м., p. -y. Сыраваты, ацеслівы хлеб. ЛЯМЕ'ШКА наз., ж., p. 4. Няўдала згатаваная страва. Бабр. МАЛЕ'Й наз., м., p. -я. Спакойны, флегматычны чалавек. Хіба такого малёя ў злось прывядзёш? Бабр. МАНЬКУТ на зм., p. -а. Гл. манюка. Чалавек, які гаворыць няпраўду. Не вер етаму манькуту. Катка. МАНЮ'КА наз., агульн. Чалавек, які кажа няпраўду, маніць, ілжэ. Слухай ётаго манюку—то ён скажэ, што бачыў камара тры тоны. Бабр. МАТКА наз., p. 4. 1. Адно з пяшчотлівых слоў пры звароце. Матка мая, квётка, чаго ты плачэш? Бабр. 2. Матко—клічная форма. Ай, матко, што й гаварыць... Бабр. МАЧА'НКА наз., ж., p. 4. Страва з мукі, сала, мяса. Бабр. МУ'ДРЫКІ наз., p. -ay, адз. няма. Штукарства. Кінь мне ётые мудрыкі, а то палучыш! Бабр. МУРЛА'СТЫ прым. Чалавек з шырокім поўным тварам. Бабр. МУРЛА'ТА на з ж„ p. -ы. Бервяно, на якое апіраецца сваёй асновай кроква. Ужэ крокву (кроквы) на мурлаты паставілі. Бабр. МУША'РЫНА наз., ж., p. -w. Лясная трава карычневага колеру. Па мушарыне грыбу вялікіе растуць. Бабр. НАБЕ'ДРЫКІ н а з p. -аў, адз. няма. Набедры. Бабр. Параўн.: шоры. Карэліцкі раён. Параўн.: шлеі. Докшыцкі раён. НАБГРАК наз., м., p. -рк-а. Любая невялікая пасудзіна, у якую бяруць ягады, a потым перасыпаюць у большую пасудзіну. Што ж мне ўзяць за набірак?. Бабр. Параўн.: набірак—зробленая з лубу пасудзіна спецыяльна для ягад. Асіповіцкі раён. HE'-A адмоўе.—Ты пбидзеш касіць?—Hea
Дадатковыя словы
бўсьлікава, грыбў, крбкву, лашкўт, лямеш, лямешка, лёста, лісявы, малей, мачанка, мурласты, мурлата, мушарына, мўдрыкі, набедрыкі, палўчыш, пбйдзеш, растўць, слўхай
0 👁