КАЗЬЛЯК наз., м., р. -а. 1. Усякі грыб, акрамя баравіка. От казьлякоў нарасло! Катка. 2. Размоклая рэч (пераноснае). Бабр.
КАЛОК наз., м., р. -лк-а, памянш. ад кол. Бабр.
КАМАКІ наз., р. -оў, адз. няма. Бульбяная каша. Ат'еўса на Ганьніных камакох. Бабр.
КАМЕШНІК наз., м., р. -у. Кут, дзе стаяць прылады гаспадыні (чапяла, венік, вілкі).
КАНАЗОБКА наз., ж., р. -і. Той, хто прытвараецца быццам плача, ныцік-прытвора. Сьціхні, каназобка! Бабр. Параўн.: каназа. Ф. Янкоўскі. Дыялектны слоўнік, 1959 г., выд. АН БССР.
КАПТАН наз., м., р. -а. Кофта. Ну й харошы ў Волі Халапічанкі каптан. Бабр.
(З) КАПТУРОМ ужываецца ў спалучэнні з дзеясловам «налажыць». З верхам. Прышла, дак я ёй місу йгруш с каптуром налажыла. Бабр.
КАРТАПЛЯНІК наз., зб., м., р. -у, мн. няма. Бульбоўнік. Трэба картаплянік сажаць (зжаць). Катка.
КАРУЗА наз., агульн., р. -ы. Задзіра, забіяка. Ой, каруза, аччапіса, а то дам, дак сямнаццаць раз перакулісса. Бабр.
КАТУ! Выклічнік. Кату! штоб цябе... кашачая парода! Бабр.
КАШЛУХА наз., ж., р. -і. Жанчына з незачэсанымі валасамі. Бабр.
КЛАДЫ наз., р. -о-ў, адз. няма. Могільнік. Бабр.
КЛЕТКА наз., ж., р. -і. Дровы, складзеныя пад страхою. Бабр. Параўн.: касьцёр. Карэліцкі раён.
КОМІНАК наз., м., р. -нк-а. Месца ў печы, на якім палілі лучыну і такім чынам асвятлялі хату. Бабр. Параўн.: камінок. Карэліцкі раён.
КРЫВАКЛУБЫ, КРЫВАКЛУБУЙ прым. Крывабокі, аднабокі. Бабр.
КРЭСІЛО наз., н., р. -а. Крэсіва. Бабр.
КУДОЮ прысл. Кудою ён пашоў? Бабр. Кудою тут іці, сам ні ведаю. Слаб.
ЛАЙНО наз., н., р. -а. Адна з рэчаў дзіцячай пасцелі. Завярні ў лайно дзіця. Бабр.
ЛАПКА наз., ж., р. -і. 1. Лапка. 2. Яловая галінка. Бабр.
ЛАХТЫР наз., м., р. -а. Лахман. А каму астанецца еты лахтыр пасля мае сьмерці? Бабр.
80 👁