Хацеў уцячы, але я ўрэпіўся за рукаво й ні пусьціў.
УШЧУНАК наз., м., р. -нк-у, мн. няма. Уціхаміранне, супакой. Няма ўшчунку на вас.
ФАТЫГА наз., ж., р. -і. Старанне, клопаты. Шкода толькі фатыгі ды часу.
ФАТЭЛЬ наз., м., р. -я. Крэсла. Вазьмі фатэль ды сяць.
ФУТЭРАК наз., м., р. -рк-а. Від вопраткі на футры. Паехаў жа ў футэрку, ні замерзьня.
ХАЛАДОК наз., м., р. -дк-у. Цянёк. Хадзі во ў халатку пасядзім.
ХВАЛА наз., ж., р. -ы. Слава, вядомасць. Адзін зьеш хоць вала—адна хвала.
ЦЯЦЯЎЁ наз., н., р. -я. Сцяблінка травяной расліны без лісцяў. Якая тут трава: цяцяўё нейкая тарчыць.
ЦІКАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Красціся, падкрадацца, падпільноўваць. Апсік у поле! Ізноў да куранят цікайісься.
ЦІПКА наз., ж., р. -і, з дзіцячае лексікі. Курыца. Пайдзём на дворык, там ціпку зловім...
ЦЫБАТЫ прым. Адзін немяц, цыбаты, натта ш злосны быў. Ня ведайіш таго цыбатага?
ЦЫТРА наз., ж., р. -ы. Абразлівая назва жанчыны. Гляджу, аж яна, як цытра, сядзіць.
ЧУЖАНІЦА наз., агульн., р. -ы. Зусім чужы, далёкі чалавек. І каб ужо свой, а то — чужы-чужаніца нейкі прыблукаўся.
ЧУЖЫ-ЧУЖАНІЦА. Гл. чужаніца.
ШАЛАМЭЙКА наз., ж., р. -і, іранічна-зняважл. Галава. Глядзі ня лесь, бо аткруцяць шаламэйку.
ШАРАВАРКА наз., ж., р. -і. Абавязковыя работы па ўпарадкаванню дарог. Пры Польшчы на шараварку ўсіх ганялі.
ШАРГУНЫ наз., р. -оў, адз. няма. Аздабленне конскай збруі. Шаргуны роўна мілагучна звіняць. Ш шаргунамі куды цікавей ехаць...
ШАРСТКІ прым. Цвёрды, калючы, шурпаты (аб матэрыі). На выгляд добрая, але ш натта шарсткая.
ШВІРГЕЛЬ выклічнікава-дзеяслоўная форма тыпу бразь. Падаю яму, як чалавеку, ў рукі шапку, а ён—швіргель яе пат парох.
ШНЫРЫЦЬ дзеясл., -ыш, -ыць, неперах., незак., іра-
78 👁