Старонка 9
◀ / 145 ▶
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ СЛОЎНІКА А АБАЛОНА (абалона) жан. Кара на дрэве. Абалона скрось от такой глыбіні. Кам. АБВЫКАЦЬ (абвыкаць), -аю, -еш; незак. тр. Прывыкаць. І тут ужо добра, як абвыклі, а раней, дык цягнула на старое месца. Узгур. АБЕДАШНІ (абедашні) прым. Што прыходзіць у абед. Воўка сеньня абедашнім аўтобусам прыехаў. Бяс. АБ'ЕДЗІНЫ (аб'едзіны) толькі мн. Аб'едкі. На сталё засталіся адны аб'едзіны. Меж. АБІВАЦЬ ТУНІКІ. Нічога не рабіць. Ты нічога не робіш, абіваеш тунікі. Кам. АБІРАЦЬ (абірац'), -аю, -еш; незак. тр. Аддзяляць (мяса ад касцей). Аб'яры косці — мяса многа на іх засталося. Меж. АБНОЖКА (абношка) жан. Сабраны з кветак пылок. Сабраны пылок называецца абношкай. Пчала прышла з абношкай у вулей. Хораша ідзе пчала с абношкай — многа мёду будзець. Бяс. АБРЫЎКА (абрыўка) жан. Заработак. Я адзін на ўсю вёску бондар, гэта сягоньня ў якую хату ні сунься — мой цабэрак знойдзеш. І людзям ласка, і табе сякая-такая абрыўка. Белар. АБДЗІРКУС (абдз'іркус) мужч. Дзіця, якое хутка рве адзенне. Не набрацца ж адзення на гэтага абдзіркуса: месяца не прайшло, а галошы парваў, рубашку распаласаваў. Меж. АБЖАЛІЦЬ (абжаліц'), -ю, -іш; зак. тр. Абскардзіць. Рашэньне суда яшчэ абжаліць можна. Граб. АБЛАДЗІЦЬ (абладзіць), -дж-у, дз-іш; зак. тр. Аба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 145 ▶