Старонка 75
◀ / 145 ▶
МАЗГАВІНА (мазгавіна) жан., зневаж. Галава. Зараз як дам гэтай сеткай па гэтай дурной мазгавіне. Кам. МАЗЕЛІК (мазелік) мужч. Подмазка. Бывала: «А каб цябе коршун». Кот мазелік панёс, што патэльню мазаць. А цяпер во сала ляжыць, і кошка не бярэць. Скажаш, ніпраўды? Мік. МАЗЕПА (мазепа) агульн., неадабр. Размазня (аб чалавеку). Нашто ш ты на яго мазепа сказала? Буз. МАЙТКІ (майткі) толькі мн. Штаны. І сам ён хлопец модны, і майткі ў яго модныя. Мал. МАКЕРКА (макерка) жан. Бляшаная баначка. У макерку даўней грошы складалі на хранене. Р. Ч. МАКРЫЦА (макрыца) жан., бат. Пустазелле, якое расце на вільготных месцах. Макрыцу натта добра рваць. Цяр. МАЛЕНЧЫЦЦА (маленчыцца), -у-ся, -ыш-ся; незак. тр. Паводзіць сябе, як малыя дзеці. Вялікія дзеўкі, а маленчацца. Кам. МАЛЬДАВАЦЬ (мальдаваць), -ую, -еш; незак. тр. Адзначаць. Чаго ты не прыйшоў? Перат сходам усіх прысутных мальдавалі. Бар. МАНЕРКА (манерка) жан. Чашка. Купіла я ўчора ў магазіня манерачку, цяпер буду зь яе чай піць. Кук. МАНЮК (манюк) мужч., зневаж. Ілгун. Каму што надумае змане, толькі усьпівай яго слухаць, вот манюк. Усе на вёсцы завуць яго манюк. Бяс. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ перан. Гаварыць што папала. Слухай яе, што яна языком меля. В. В. МАНІЦЫ (маніцы) толькі мн. Спелыя каноплі. Ранёй сеялі каноплі, дык як яны пасьпеюць, іх называюць маніцамі. Цяр. МАНЮКА (манюка) агульн. Ілгуння. Была нявестка праўдзіва і жонка манюка. От пякуць алаткі, а дзет на печы сядзіць і злазіць не хоча. Нявестка гавора дзеду: «Я табе дам анну алатку і анну скварку». Скажа так і дасьць, як сказала. Як жонка пячэ алаткі, тожа гавора:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 145 ▶