Старонка 73
◀ / 145 ▶
ла новаю вопратку, а як паглядзела ў люстэрка, дак у ёй толькі адны лучнікё. Р. Р. ЛЬГА (льга) прысл. Магчыма. Зразу дык было льга жыць, а потым стала зусім нельга. Кухц. ЛЭГУР (лэгур) мужч. Парадак. Ясі ты без ніякага лэгуру. Цял. ЛЮБОСЦІ (любосьці) толькі мн. Любошчы. Аднойчы мы йшлі прас каноплі дахаты і ні зналі, што наш разгавор патслухваюць нашы дзяцюкі. Усе дзеўкі расказываюць пра сваё любосьці, ну й мяне нячысьцікі за язык пацягнулі расказаць пра Даніпата. Пуз. ЛЮСТЭРКА-ТРАЯК (люстэрка-траяк) ніяк. Трыльяж. Зайдзі ў кожнага хату — вымалявана, выкрашана, у любога добрага люстэркі-траякі, радзівы, целявізары. Што гэта, шуцейная дзела — такая жысь. Мік. ЛЯДА (ляда) прысл. Дрэнна. Мой унук ляды піша, усё цятрадзі замурзаныя і сам замурзаны. Р. Ч. ЛЯДАТЫ (лядаты) прым. Стары чалавек. Лядаты, а які яшчэ жвавы. В. В. ЛЯЖАЙКА (ляжайка) жан. Ляжанка. Напаліла ляжайку, узьлезла нанач, выгралася, дак і кашаль пярастоў. Цял. ЛЯЖАК (ляжак) мужч. Разнавіднасць вулея. Рамачныя вулеі ў гэтым годзе прадала, няма каму даглядаць, асталіся калоды-ляжакі, ляжаць пад яблынямі ў агародзе. Бяс. ЛЯЗАЦЬ (лязаць), -аю, -еш; незак. тр. Лазіць. Глядзі, сынок, не лязай абы куды. Якш. ЛЯЗГАТАЦЬ (лязгатаць), -ч-у, -ч-аш; незак. тр. Крычаць, лаяцца. Пярастань ты лязгатаць на ўсё сяло. В. В. ЛЯКАТАЦЬ (лякатаць), -у, -аш; незак. тр. Дрыжаць. У дзьверкі стукаюць, а я сяджу і лякачу. Св. ЛЯНУХА (лянуха) жан. Вадкая страва са свежай капусты. Сягоньня на абет у нас лянуха, як прасілі. Масц. ЛЯПАЦЬ (ляпаць), -ю, -еш; зак. тр. Гаварыць абышто. Ён цэлы вечар ляпаў абы-што. Р. Р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 145 ▶