ЛАТУШНІК (латушнік) мужч. Каша з яец і пшанічнай мукі. Цэлы чыгун латушніку наварыла. Р. Ч.
ЛАЎЧЭЙ (лаўчэй) прысл. Лепш. Лаўчэй было п, кап ты не цягаўся ўсю ноч, а лёх ды спаў. Ліс.
ЛАХМАНІК (лахманік) мужч. Блузка. Адзін лахманік адзела, дык холадна, трэба ісьці цяплей адзецца. Кам.
ЛАХТА (лахта) агульн., неадабр. Чалавек, які хутка і без толку гаворыць. З гэтай лахтай і спрачацца ня трэба было, сэнсу няма. Кірк.
ЛЕВАРУКІ (леварукі) мужч. Ляўша. Леварукі, а піша праваю. Граб.
ЛЕДЗВІ (ледзьві) прысл. Ледзь. Ледзьві ні заблудзіла сеньня ў лесі. В. В.
ЛЕКАТАЦЬ (лекатаць), -ч-у, -ч-аш; незак. тр. Дрыжаць ад холаду. Не лекачы — ідзі апраніся, стане цяплей і ты супакоішся. Меж.
ЛЕСКА (леска) жан. Лесвіца. Вазьмі у Рыгора леску, трэба на гару злазіць. Кам.
ЛЕСКІ (лескі) толькі мн. Лесвіца. Чаму з агарода лескі не прынесла? Мне ж на гару сена занесьці нада. Луц.
ЛЕТНІ (летні) прым. Чуць цёплы. Вада астыла, чуць летненькая. Ліс.
ЛЕТНІК (летнік) мужч. 1. Жаночы лёгкі жакет без падкладкі. Бывала, мы летнік адзяём, як ідом у цэркву, а тады зноў зьнімаем. Р. Ч. 2. Шлях, па якім ездзяць толькі ўлетку. Ты пытала, дзе мае дзеці падзеліся, а яны вунь па летніку ў лес пайшлі. Р. Ч.
ЛЁТАЧКА (лётачка) жан. Ляток. Стары добра даглядаў пчолак. На зіму аблoжа пчол картапляньнікам, сенам, пакіне адкрытай лётачку, каб дыхаць ім можна было. Бяс. Малая дзірачка, праз якую пчолкі вылятаюць, завецца лётка. Там жа.
ЛЕЯ (лея) абраз. Тоўстая жанчына. Тая лея ізноў мае гуркі патаптала. Кам.
ЛЁПАЛКА (лёпалка) жан. Прылада для знішчэння
78 👁