ПРАДМОВА Жывая дыялектная мова — невычэрпная крыніца лексічнага i фразеалагічнага папаўнення мовы. Сабрана ж i надрукавана з гэтага багадця пакуль што вельмі мізэр* ная доля. Прапаяуемы ўвазе чытача чарговы выпуск матэрыялаў з'яўляедца часткай запланаванай на кафедры лексікаграфічнай працы, прысвечанай збору i сістэматызацыі дыялектных матэрыялаў мінска-маладзечанскага арэалу. У III выпуску «Матэрыялаў для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак», як i ў папярэдніх двух, змешчаны словы, якія адсутнічаюць у нарматыўным «Беларуска-рускім слоўніку» (1962), за выключэннем слоў з паметай абл., разм. У матэрыялах змешчаны таксама словы, значэнне або націск якіх іншыя, чым у літаратурнай мове. Пры тлумачэнні слова даедца адпаведны сінонім літаратуряай мовы. Калі такі сінонім адсутнічае, то слова тлумачыцца апісальна. Пры дублетных парах робіцца адсылка да больш ужывальяага слова. Загалоўнае слова даецца ў арфаграфічным напісанні, у дужках пасля яго — транскрыпцыя, як яно гучыць у гаворцы. У якаеці ілюстрацыйнага матэрыялу прыводзяцца урыўкі (сказы) мясцовай мовы. Запіс ілюстрацыйнага матэрыялу, як i ў папярэдніх двух выпусках, падаецца спрошчанай транскрыпцыяй: перад галоснымі а, о, у, э мяккасць зычных абазяачаецца літарамі я, ё, ю, e; мяккасць зычных перад зычнымі i на канцы слова — праз мяккі знак: борзьдзенька, згомтаць; падоўжаныя мяккія зычныя абазначаюцца падвоеным напісаннем літар, паміж якімі пішацца мяккі знак
Дадатковыя словы
зяўляедца
10 👁