Старонка 34
◀ / 145 ▶
ГАЙЦАЦЬ (гайцаць), -ю, -еш; незак. тр. Гойсаць. А ён гайцае, як дурны. Уж. ГАЛАВАСЦІК (галавасьцік) мужч., зневаж. Чалавек з вялікай галавой. От ужо галавасьцік, ну і галава ш у яго. Мядз. ГАЛАВАЧ (галавач) мужч. Галавень. Учора ён налавіў шмат галавачоў. Р. П. ГАЛАВЯЗКА (галавязка) жан. Любая хустка. Марылька сабе газоўку купіла, а мне каб якую галавяску прасіла прывесьці. Борк. ГАЛАГУН (галагун) мужч. Певень. Вот гэны галагун, кожную раніцу пабудзіць. Кам. ГАЛДА (галда) агульн. Гультай. Дзеці лянуюцца працаваць, сама старша галда такая, увесь дзень бегае па вуліцы. Р. Ч. ГАЛЕНЬ (галень) мужч. Венік без лісцяў. Каля ганка валяецца галень пад нагамі, то прынясі сюды. Хац. Дзяркач. Нідзе гальня не знайду, заўтра сьвята, падлогу трэба памыць. Р. Ч. Ці ж с такім у баню хадзіць, галень, а не венік. Чар. ГАЛЁКАЦЬ (галёкаць), -ю, -еш; незак. тр. Крычаць. Чаго ты галёкала сеньня? Кам. ГАЛЬЕСКО (гальеско) ніяк. Прас. Іржа пабіла гальеско, німа чым прасаваць. Уж. ГАМОНКА (гамонка) жан. Гутарка, размова. Ну і зашла тут гамонка такая, хто як, але ўсе выказаліcь. Турэц. ГАМУЗ (гамус) мужч. Шум. Такі гамус паднялі, што аж на вуліцы чутно. Ліс. Паднялі такі гамус, што хоць з хаты цякай. Уж. ГАНЬБОВЫ (ганьбовы) прым. Які мае недахоп. Я таго плацьця ня купіла, бо яно ганьбовая і на яго зьніжана цана. Дук. ГАНЯЦЬ (ганяць), -ю, -еш; незак. тр. Акучваць. Брыгадзір каня ня доў ганяць бульму, бо на работу мала хадзіла. Р. Ч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 145 ▶