ШЫНКАР (шынкар) мужч. Прадавец. Шынкар казаў, што ў магазін многа чаго прывезьлі. В. В.
ШЫПЕЦЬ (шыпець), -ю, -іш; незак. тр. Злавацца, Шыпіш цэлы дзень, як змяя, і прычыны ж няма, а ўсё бомкаеш. Узгур.
Э
ЭКСТРЫННА (экстрынна) прысл. Тэрмінова. Загад экстрынна вяртацца назат. Меж.
ЭЛЕКТРОЎНЯ (электроўня) жан. Электрастанцыя. Электроўня ў нашым калхозе невялікая, але сьвету многа дае. Уж.
Ю
ЮШКА (юшка) жан. Грубка. Прынясі дроў, юшку пратапіць трэбы, а то марос на дворы вялікі. Р. Ч.
Я
ЯВАР (явар) мужч. Аер. Усё бераге абрасьлі яварам. В. В.
ЯГАЦЦА (ягацца) незак. тр. Брыкацца. У майго суседа карова нейкая дурная — на дзяцей ягаецца. Р. Ч.
ЯГРУС (ягрус) мужч. Агрэст. Ягрусу наварыла? Чаму не? Ты ж ведаеш, што я люблю. Сл.
ЯГРУСТ (ягруст). Гл. ягрус. Што там робіш? Ягруст жа яшчэ не пасьпеў. Вішн.
ЯДЗЕРКА (ядзерка) заал. Божая кароўка. Ядзерка паказвае, калі будзе дождж, а калі пагода. Уж.
ЯДУХА (ядуха) жан. Ядок. Вот ядуха дык ядуха! Такая няўклюнная дзеўчына расьце. Няма каб зьела й вылезла з-за стала — панавешае, панакідае ўсюды. Бяс.
ЯЖГУР (яжгур) мужч. Ерш. Наш Тадзік у нядзелю прывёс кілі са тры. Праўда, добрай рыбы было німнога,
76 👁