Старонка 131
◀ / 145 ▶
ШАФАРЫК (шафарык) мужч. Шкафчык. Пайшла жаць, а ўнуку сказала: «Загані карову і палуднуй сам. Хлеб з маслам ляжыць у шлябане, поткалатка стаіць у печы, малако ў шафарыку, а квас у склепі. Возьмеш с хаты конаўку і там нап'есься». Кор. ШАХВАРАСТ (шахвараст) мужч. Свавольнік. Юрак харошы хлопчык, а Казік — шахвараст, ні мінуты не пасядзіць спакойна. Уж. ШАХЛАТЫ (шахлаты) прым. Шамкаючы. От, у етай бапкі зубоў няма, так і вымаўленьне ў яе шахлатае. Луц. ШВАБСКА (швабська) жан. Сподняя сарочка. У маёй бабусі старая-старая швабська, а яна ўсё носіць яе. Р. П. ШВІДКІ (швіткі) прым. Хуткі. Нейкі ш вельмі швіткі ўдаўся ён. Кам. ШВІНАР (швінар) мужч. Ліхтар. Запаліш швінар і ідзеш у хлеў. В. В. ШВАЙНЯ (швайня) жан. Швейная фабрыка. Нявестка мая ў швайні і працуя, добра зарабляя. Кам. ШВІЛЬНАЯ (швільная) субст. прым. Швейная майстэрня. А пошля Веры ў нас Казік быў брыгадзірам, з Залазоўя, гэты, што жаніўся з маладой, дваццаць год маладзейшай за яго. Маладой, красівай, чыстай, бялявай, што ў Гродні ў швільнай рабіла. Зал. ШВЭДА (швэда) жан. Світэр. Мая ш ты наўчыцялька, знаю я магазынныя швэды. Як адзела я Стэфчыну, была як голая — нічога яна ні грэіць. Дзе ш яна будзіць грэць, калі нітачкі цененькія. Фал. ШКАЛІК (шкалік) мужч. Конаўка. Цяпер нявестка ўсё крушка заве, а я па-даўнейшаму — шкалік. Р. Ч. ШКАПЕЦ (шкапец) мужч. Кастрыраваны баран ці казёл. Наш шкапец у поле с козамі пайшоў. Калод. ШКЕРЫЦЬ (шкерыць), -у, -ыш; зак. тр. Патрашыць рыбу. Сеньня нашы хлопцы налавілі рыбы, аддалі дзяўчатам на ўху, яны сядзяць і шкераць яе. Р. Ч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 145 ▶