УСТУРЫЦЬ (устурыць), -у, ыш; зак. тр. Рана разбудзіць. Бапка рана ўстурыць, каб малака парнога папілі. Чар.
УТРАВІЦЦА (устравіцца), -ю-ся, -іш-ся; зак. тр. Унадзіцца. І чаго ён утравіўся да нас? В. В.
УТРУБІЦЬ (утрубіць), -бл-ю, -іш; зак. тр. З'есці. Утрубіць цэлую галоўку часнака, а тады «сэрца баліць». То як жа яно ня будзя балець?! Заб.
УТРЭЖЫЦЦА (утрэжыцца), -у-ся, -ыш-ся; зак. тр. Вытрымаць. А гэты маленькі сабачка дык ні ўтрэжыўся, здох. Кам.
УХАДЗІЦЦА (ухадзіцца), -у-ся, -іш-ся; зак. тр. Вельмі стаміцца. Ухадзілася за дзень, што сьвет ні мілы. В. В.
УХАПІЦЦА (ухапіцца), -ю-ся, -іш-ся; незак. тр. Прыступіць. Ухапіўся за працу агранома з радасьцю, а пасьля астыў, скіс. Граб.
УХОДАЦЦА (уходацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Стаміцца. Ох і ўходалася я сеньня каля гэтай печы. Бяс.
УХАДЗІЦЦА (ухадзіцца), -дж-у-ся, дз-іш-ся; зак. тр. Моцна стаміцца. Уходзішся за дзень, дык ні рукі, ні нагі ні падняць. В. В.
УЦІШЫЦЬ (уцішыць), -ш-у, -ш-ыш; зак. тр. Супакоіць. Балбочуць і балбочуць, ніяк іх ні ўцішыць. Зайцы.
УЧОРЫ (учоры) прысл. Учора. Учоры ў Мінск з'езьдзіла ды купіла грацковай крупы. Кам.
УСШЫПЕЦЦА (ушшыпецца), -пл-ю-ся, -п-іш-ся; зак. тр. Узлавацца. Яна ўшшыпелася, а я ня ведаю за што. Дук.
УШЧАПІЦЬ (ушчапіць), -ю, -іш; зак. тр. Надзець. І ні сорамна ёй; ушчапіла чужую кофту і ходзіць. Кам.
УШЧАЦЬ (ушчаць), -у, -еш; зак. тр. Пачаць. Пісьмо яшчэ ўчора ўшчала пісаць, а німа як кончыць за гульнёй. Бяс.
УШЫРЫЦЬ (ушырыць), -у, -ыш; зак. тр. Пашы
75 👁