ЛЯ'ПНУЦЬ (ля'пнуць), -у, -еш; зак. тр., перан. Упасці. Учо'ра мы е'лі на по'лі, а жук як ля'пня у мі'ску. В. В. ЛЯ'СНУЦЬ (ля'снуць), -у, -еш; незак. тр. Ударыць. Ужо' калі' ля'сну, дык до'ўга по'мніць бу'дзеш. Войр. ЛЯТА'ЦЬ (лята'ць), -ю-, -еш; незак. тр., перан. Хадзіць, бегаць без толку. Дзе'ўкі, як жаро'пкі малады'я, туды-сюды' лята'юць. В. В. ЛЯ'ХА (ля'ха) жан. Рэха. По'йдзя з на'мі ў лес, золу'дзіць, а гука'ям, дык яна' ні на го'лас, а на ля'ху бяжы'ць. В. В. М МАГАЗІ'Н (магазі'н) мужч. Рэзервуар у лямпе, у які наліваецца газа. Ля'мпу як пусьці'ў, дак шкло разьляце'лася, а магазі'н быў бляша'ны, дак дэ'лы заето'ўся. Цял. МАГНА'Ч (магна'ч) мужч. Багаты чалавек. Вунь як гэ'тыя магначы' бая'цца капе'йкай перадаражы'ць. Калод. МАДЗЕ'ЦЬ (мадзе'дь), -ею, -еш; незак. тр. Мёрзнуць. Цэ'лы дзень мадзе'ла на ву'ліцы, паку'ль машы'ны дажда'лася. Бр. МАЖА'РЫ (мажа'ры) толькі. ў мн. Калёсы для звозкі снапоў i сена. Міко'ла, ты падраманту'й мажа'ры, бо пасьля' абе'ду бу'дзем зво'зіць снапы'. Юр. МАЖЛГВА (мажлі'ва) прысл. Добра. У гэ'тым го'дзі бу'льба ў нас во як мажлі'ва вы'расла. Калод. МА'ЖЬІ (ма'жы) толькі ў мн. Доўгія шырокія драбіны, якія ставяцца на павозку пры перавозцы сена, caломы, вікі i інш. Ма'жы то'лькі вазі'ць се'на, сало'му. Рат. МАЗГАВА'ЦЬ (мазгава'ць), -ю, -еш; незак. тр. Думаць. Мазгу'й, мазгу'й, мо'жа што i наду'маясься. B. B
Дадатковыя словы
абеду, баяцца, бляшаны, будзем, будзеш, бульба, бяжыць, вазіць, вуліцы, вырасла, годзі, голас, гукаям, гэтым, гэтыя, даждалася, дзеўкі, доўга, дэлы, елі, жаропкі, заетоўся, зблу'дзіць, звозіць, золудзіць, капейкай, лямпу, ляпнуць, ляпня, лясну, ляснуць, лятаць, лятаюць, ляха, ляху, магазін, мадзедь, мадзела, мадзець, мажары, мажліва, мажы, мажьі, мазгаваць, мазгуй, маладыя, машыны, можа, мікола, міску, надумаясься, намі, падрамантуй, пакуль, перадаражыць, пойдзя, полі, помніць, пусьціў, разьляцелася, салому, учора, цэлы
1 👁