КУСО'К (кусо'к) мужч. Шклянка (чаю, вады, малака). Вы'пі, сы'нку, хоць кусо'к ча'ю, гэ'дак усё ж ле'лі, чым нічо'га. Сяд. КУ'ХАН (ку'хан) мужч. Сухар. Кухано'ў вазьмі' c caбо'й на даро'гу, паку'ль зае'дзіш. Бр. КУ'ХЛІК (ку'хлік) мужч. Кубак. Кру'шка з глі'ны ку'хлік заве'цца. Рат. КУХТАЛЯ' НАДАВА'ЦЬ. Набіць кулаком. Падыйшла' да мяне' цё'тка ды надава'ла кухталя' ў пле'чы. Дук. КУШЫ'Н (кушы'н) мужч. Збан. Ды ці на'йдзеш цяпе'р до'бры кушы'н?! A гэ'ты, што з малако'м, няве'стка з Луко'мля прыве'зла. Клет. КУШЭФКА (кушэ'рка) жан. Акушэрка. Ды нія'кая яна' ні до'хтурка, Чэ'чыха — кушэ'рка, ро'ды прыма'е. Клет. Л ЛАБЭ'ЦІНА (лабэ'ціна) жан. Лоб. Ды чаго' лабэ'ціну вы'ставіла, валасы' не прыбра'ла! Клет. ЛАГО'ЖЬІ (лаго'жы) толькі ў мн. Лёгкія сані. До'бpa ім, каня' ў лаго'жы запраглі' i пае'халі. Ян. ЛАГО'ШЫ (лаго'шы) толькі ў мн. Сані з надбудованай скрыняй перавозіць сыпкія харчы. Е'хала яна' на са'нях, лаго'шы гэ'тыя, ніта се'чку вазі'ць, дак конь пабе'х, а яна' сту'кнулася i вы'біла руку'. Сав. ЛАДЫ'ГА (лады'га) жан. Сцябло агуркоў без лісцяў. Не'йкія мо'шкі зье'лі ўсё лі'сьце агуро'чніка, што застала'ся то'лькі лады'га. Кальч. ЛА'ДНЫ (ла'дны) прым. Харошы, прыгожы. Які ж ла'дны хло'пяц у цябе', Матру'на. В. B. ЛАЗБЕ'НЬ (лазьбе'нь) мужч. Чалавек з вялікім лобам. Hy i лазьбе'нь гэ'ты Ада'сь, лоп той, хоць парася'та бі. Дук
Дадатковыя словы
caбой, агурочніка, адась, вазіць, выбіла, выпі, выставіла, гліны, гэдак, гэты, гэтыя, дарогу, добpa, добры, дохтурка, ехала, завецца, заедзіш, засталася, зьелі, крушка, кусок, куханоў, кухлік, кушын, лабэціна, лабэціну, лагожы, лагожьі, лагошы, ладны, ладыга, лазбень, лазьбень, лелі, лукомля, лісьце, малаком, матруна, мошкі, надавала, надаваць, найдзеш, нейкія, нявестка, нічога, ніякая, пабех, паехалі, пакуль, парасята, плечы, прыбрала, прывезла, прымае, роды, санях, сечку, стукнулася, сынку, хлопяц, цяпер, цётка, чэчыха
1 👁