Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1974). Сшытак 2. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 193  ▶ 
ЗАПЛІКА'ЦЦА (запліка'цца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Зашпіляцца. Дук., Хар., Жор. Запліка'йся до'бра, дачу'шка, хо'ладна, каб не праду'ла. Мядз. ЗАПЛІКНУТДЦА (заплікну'цца), -у-ся, -еш-ся; зак. тр. Гл. запліка'цца. Мядз., Дук., Хар., Жор. Заплікні'ся ты, бо хало'нна. Рат. ЗАПЛІКНУ'ЦЬ (заплікну'ць), -y, -еш; зак. тр. Зашпіліць. Дук., Хар., Жор. Заплікну'ць трэ'ба саро'чку. Рат. ЗАПУЗЬГРЫЦЬ (запузы'рыць), -y, -ыш; зак. тр., neран. Стукнуць, моцна ударыць. Такі' ён быў, як запузы'рыць Пятру' па ву'ху, той i звалі'ўся. В. B. ЗАПЫЛЯ'ЦЬ (запыля'ць) незак. тр. Апыляць. Чым бо'лей запылі'ць пчала', тым больш прыпло'ду ў са'дзі бу'дзе. Вішн. ЗАПЫНІ'ЦЬ (запыні'ць), -ю, -іш; зак. тр. Паставіць знак забароны. Шы'йку ўжэ запыні'лі, бо лён пасла'лі там. Ляхі. ЗАПЭ'УНІЦЬ (запэ'ўніць), -ю, -іш; зак. тр. Даручыць каму даглядаць што. Так ні кі'нуць, каго-не'будзь запэ'ўняць на гаспада'рку, бра'та ці ма'тку. Cae. ЗАРВА'ЦЬ (зарва'ць) зак. тр. Запусціцца. Надо'ўга заріва'ла каро'ўка, ня ве'даю — што i раібі'ць. Пал. ЗАСАНІ'ЦЬ (засані'ць), -ю, -іш; зак. тр. Закалыхаць дзіця. Ледзь засані'ла дзіця', нія'к спаць не хо'ча, а я сама' ўжо не трыма'юся, так спаць хачу'. Кальч. ЗАСВЯНЦІ'ЦЬ (засьвяньці'ць), -чу, -іш; зак. тр., neран. Гл. запузырыць. Я табе' як засьвяньчу' ро'згай, век по'мнщь бу'дзяш. В. В. ЗАСГЛЩЦА (засі'ліцца), -ю-ся, -іш-ся; зак. тр. ПавеСіцца. У іх бяда' зда'рылася— і'хні ба'цька цяде'рка засі'ліўся. Яз. ЗА'СМАРГА (за'смарга) жан. Завязаны бантам вузел. Завяжы' спадні'цу на за'смаргу, а то по'сьля ні разьвя'жаш. Цял. 5 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бацька, болей, брата, будзе, будзяш, ведаю, вуху, гаспадарку, дачушка, добра, заплікайся, заплікацца, заплікнуцца, заплікнуць, заплікніся, запыляць, запыліць, запынілі, запыніць, запэуніць, запэўняць, запэўніць, зарваць, зарівала, засаніла, засаніць, засвянціць, засмарга, засмаргу, засьвяньціць, засіліцца, засіліўся, зваліўся, здарылася, кароўка, кінуць, матку, надоўга, небудзь, ніяк, паслалі, помнщь, посьля, прадула, прыплоду, разьвяжаш, раібіць, розгай, садзі, сарочку, спадніцу, трымаюся, трэба, халонна, холадна, хоча, цядерка, шыйку, іхні
1 👁
 ◀  / 193  ▶