ДУ'ЛЬКА (ду'лька) жан. Фіга. Што ты мне ду'лькі тут со'ваеш, ты ш дзіця' маё', a пабра'таўся. Ляхі.
ДУПЛЯНАВА'ТАЯ (дуплянава'тая) прым. Пустая. Дуплянава'тая рэ'цька i рады'ска благі'я, іх не яду'ць у нас. Ляшч.
ДУПЛЯНА'ТАЯ (дупляна'тая) прым. Гл. дуплянаватая. Дупляна'тая рэ'цька вялі'кая расьце', ды то'лькі дзі'рка ў сярэ'дзіне. Заб.
ДУПЛЯ'НАЯ (дупля'ная) прым. Гл. дуплянаватая. Кап яна правалі'лася! Уся' рэ'цька дупля'ная! P. Ч.
ДУРАКАВА'ТЫ (дуракава'ты) прым. Дурнаваты. Ведь тут адзі'н дуракава'ты: усё' ў Ту'рцыю зьбіра'ецца. Клет.
ДУРНГЦЫ (дурні'цы) толькі ў мн., бат. Буякі. Схадзі'лі п з ва'мі па дурні'цы, але яшчэ' залё'ныя, хай сьпе'юць. В. B.
ДУРЫ'НЫ (дуры'ны) толькі ў мн. Дурніцы. Ужо' дуры'ны пасьпе'лі. Чы по'йдзіш зьбіра'ць?
KДУХ (дух) мужч. Цёплае паветра ў памяшканні. Зачыні' дзве'ры, ні выпуска'й дух c ха'ты. Boŭp.
ДУЦЬ (дуць), -ую, -еш; зак. тр., перан. Пасылаць. Вось сыно'к Мары'лін усё' ду'ець i ду'ець ёй па'чкі (пасы'лкі). Яз.
ДУША' (душа') жан. Начынка. Напікла' піраго'ў з капу'снай душо'й. Акал.
ДУШЫ'ЦЦА (душы'цца), -у-ся, -ыш-ся; незак. тр. Цяжка працаваць. Сапру'ць усі'х у адну' брыга'ду ды й душы'ся сабе'. В. B.
ДЫБАРА' (дыбара') прысл. Дыбам. У мяне' ат стра'ху валасэ' дыбара' паста'лі. Дук.
ДЫ'БАЦЬ (ды'баць), -y, -еш; незак. тр. Ісці павольна. Стары' чуць ды'бая. Дук.
ДЫБКА' (дыпка') прысл. Дыбам. Конь як стоў дыпка', дак хло'пяц i пля'снуўся во'бзямлю. Цял
Дадатковыя словы
адзін, благія, брыгаду, вамі, вобзямлю, выпускай, вялікая, дзверы, дзірка, дуець, дулька, дулькі, дуплянатая, дупляная, дуракаваты, дурыны, душой, душыся, душыцца, дыбаць, дыбая, залёныя, зьбіраецца, зьбіраць, капуснай, марылін, пабратаўся, пасталі, пасылкі, пасьпелі, пачкі, пляснуўся, пойдзіш, правалілася, пірагоў, радыска, рэцька, сапруць, соваеш, страху, схадзілі, сынок, сьпеюць, сярэдзіне, турцыю, усіх, хаты, хлопяц, ядуць
15 👁