Старонка 44
◀ / 193 ▶
ГАРАТНЫ (гаратны) прым. Гаротны. Вот ён чалавек такі гаратны: усё няшчасьце ды няшчасьце. Вішн. ГАРБУЗ (гарбус) мужч., перан. Вялікі жывот. А няўжо ж! Калі б ні праўда, дык гарбус такі не адгадаваў бы, а то йдзе і ног ні бача. Сл. ГАРКАВЫ (гаркавы) прым. Горкі. Вот ужо дала яблык, што ў рот не ўзяць, такі гаркавы. Кальч. Картавы. От зараза гаркавая, сама ні можа слова сказаць, а яшчэ на каго гаворыць. Ляхі. ГАРЛЯЧЫШЧА (гарлячышчо) ніяк., з адценнем груб. Дыхальнае горла, гарляк. Кура жырная, здаровая. Вольё велькаё, жырнаё, гарлячышчо ня выцягнуць. Сав. ГАРМІДАР (гармідар) мужч. Зборышча, натоўп людзей. Нешта каля хаты Кандрацюкоў гармідар сабраўся. Кап. ГАРОВАНЫ (гарованы) прым. Чалавек, які ўвесь час жыве ў горы. Вэнь Іванішыны дзеці, бацькі няма, дык такія гарованыя. Тур. ГАРНА (гарна) прысл. Добра. Гарна іграе на гармоніку: самі ногі ходзяць. Уз. ГАРЦАВЕНЬ (гарцавень) мужч. Бутля ёмістасцю 3—5 літраў. Трэба ўжо масла біць, гарцавень сьматаны сабрала. Тур. ГАРШЧЭЧНІК (гаршчэчнік) мужч. Чалавек, які робіць гаршкі. Некалі гліняныя гаршкі рабілі гаршчэчнікі. Цял. Той, хто прадае гаршкі. Гаршчэчнік — гэта што вазіў і продаў гліняную пасуду — гаршке, збанке, міскі, гляке. Цял. ГАРЭЙ (гарэй) прысл. Горш. А ну цябе, я яшчэ тут гарэй зьмерзла. Касц. ГАРЭЦЬ (гарэць) незак. тр. Цвісці (у адносінах да гуркоў, гарбузоў). Агуркі ў мяне харашо гараць. Рат.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 193 ▶