Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1974). Сшытак 2. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 193  ▶ 
пе'чы, абапе'рлася от гэ'дак i цэ'лу па'чку круцялё'ў зьела, па'лачак гэ'тых кукуру'зных. От люблю' я іх. Сав. ВЕ'РАЦЕНЬ (ве'рацень) мужч. Гоні. Я ране'й, даўно', дык пяць ве'ратняў бу'льбы садзі'ў. Свер. ВЕ'РЗАЦЬ, -ю, -еш; незак. тр., неадабр. Гаварыць абы што. Што ты мне тут ве'рзаеш, як бы'дцам бы я нічо'га ні ве'даю. Ляхі. ВЕРЧ (верч) мужч. Скрутак. Зьвярце'ла пало'тна ў ве'рчы, усяго' пядь вы'йшла. Typ. ВЕТА'Ж (вета'ш) мужч. Паверх. Ен аж на чацвё'ртьгм вета'жы жыве'ць, як то'лькі но'гі не баля'ць так высо'ка падыма'цца. Сяд. ВЕ'ЧНЕ (ве'чня) прысл. Заўсёды. Дук. Мае' но'гі хало'дныя ве'чня. Цял. ВІДУ'ЧЫ (віду'чы) дзеепрым. Чалавек, які добра бачыць. Быў такі' віду'чы, а тут не'шта ш случы'лася. Турэц. ВІЖ (віш) мужч. Чалавек, які стараецца падгледзець, высачыць. Стара'я такі' віш, што ні дай бо'жа, усё' вы'віжыць, пад зямлё'ю ўсё ўгле'дзіць. Ляхі. ВІ'СЕЛЬНІК (ві'сяльнік) мужч., зневаж. Нядобры чалавек. От ві'сяльнік гэ'ты, кап прыме'ў, дак сваю' ма'цяру задушы'ў бы. Ляхі. ВІ'СУС (іві'суе) мужч., неадабр. Жореткі, бязлітаоны чалавек. У-у, ві'сус ненаві'існы: усё' вы'цяше, усё' забярэ', го'лага пакі'не. Boŭp. ВІСУ'ШЧЫ (вісу'шчы) прым. Вісячы. Цял., Хар., Жор., В. B., Кам., Ніз. Трэ'ба купі'ць вісу'шчаю ля'мпу, бу'дзя відне'й ў ха'ця. Дук. ВГТКА (ві'тка) жан. Нізка чаго-небудзь. Купі'ла ж ві'тку па'церак, a ці бу'ду насі'ць — ня ве'даю. Typ. ВІТРУ'УКІ (вітру'ўкі) жан. Басаножкі. Парва'ліся ўжо мае' вітру'ўкі, а так до'бра было' ў іх хадзі'ць. Панду' купля'ць но'выя, a ці ё'сьць які'я? Пран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абаперлася, баляць, божа, будзя, буду, бульбы, быдцам, ведаю, вератняў, верацень, верзаеш, верзаць, верчы, ветаж, ветажы, веташ, вечне, вечня, вывіжыць, выйшла, высока, выцяше, відней, відучы, вісельнік, вісус, вісушчаю, вісушчы, вісяльнік, вітка, вітку, вітруукі, вітруўкі, голага, гэдак, гэты, гэтых, жывець, задушыў, зьвярцела, зямлёю, круцялёў, кукурузных, купляць, купіла, купіць, лямпу, мацяру, насіць, ненавіісны, нешта, новыя, ногі, нічога, падымацца, пакіне, палачак, палотна, парваліся, пацерак, пачку, печы, прымеў, раней, садзіў, случылася, старая, толькі, трэба, хадзіць, халодныя, хаця, цэлу, чацвёртьгм, якія, ёсьць, івісуе, ўгледзіць
4 👁
 ◀  / 193  ▶