ПРАКАНА'ННЕ (пракана'ньне) ніяк. Перакананне. У яго' пракана'ньне, што грыбе' ту'така ёсьць, i ўжо так гадзі'ны дзьве клы'паем. Мядз. ПРА'ЛКА (пра'лка) жан. Калаўрот. Праду'ць на пра'лку, дак на шпуло' ўе'цца. Рат. ПРАМА'ЗАЦЬ (прама'заць), -жу, -жаш; зак. тр. Pacтраціць на абы-што. Палучы'ў палу'чку да за ты'дзень прама'заў яе. В. B. ПРАМУ'ДА (праму'да) жан. Шчыліна паміж печчу i сцяною. Палажы' рукаві'цы ў праму'ду, каб за ноч прасо'хлі. Чаша. ПРАНЦАВА'ТЫ (прайцава'ты) прым. Нягодны (чалавек). Ён быў такі' пранцава'ты, што як памё'р, дак ніхто' i сьлязі'нкі ні пусьці'ў. Цял. ПРАСІ'ЦІЦЦА (прасі'ціцца) зак. тр. Працерціся (на локці). Ну што рабі'ць, калі' так прасі'ціліся рукавы', зала'піць ці што? Малм. ПРАСНО'К (прасно'к) мужч. Праснак. Пайду' па муку7, прасно'к сьпяку'; а то гэ'тай сьнегаві'цай у магазі'н не загрэ'пціся, i хле'ба малава'та. Cae. ПРАСТО'ЙКА (прасто'йка) жан., толькі ў адз. Вяршок на малацэ, як я но састоіцца. Прасто'йка,— як малако' састаі'цца, дак вяршо'к. Рат. ПРА'ТАЦЬ (пра'таць), -ю, -еш; незак. тр. Патрашыць рыбу. Ло'вяць на'шы мужыкі' ры'бу ву'ткай, трызу'біцай, а мы пра'таем. Кальч. ПРАУДЗГВЕЦ (праўдзі'вец) мужч. Баравік. Мала'я ca мно'ю хадзі'ла, дык i яна' праўдзі'вец знайшла', ну а я — дык по'ўненькую лату'шку. Ос. ПРАХАЛАДЖА'ЦЦА (прахаладжа'цца), -ю-ся, -ешся; незак. тр. Прахалоджвацца. От ба'бы на'шы працу'юць: сюды' пры'дуць, паляжа'ць, у той кане'ц по'йдуць, пла'стам ля'гуць. Гэ'та Фе'цькі сё'ньня няма', дык яны' выляга'юцца, той ні дасьць ім прахаладжа'цца. Бялар
Дадатковыя словы
бабы, вуткай, вылягаюцца, гадзіны, гэта, гэтай, загрэпціся, залапіць, канец, клыпаем, латушку, ловяць, лягуць, магазін, малавата, малая, мною, нашы, палучку, палучыў, паляжаць, памёр, пластам, пойдуць, поўненькую, прадуць, прайцаваты, пракананне, пракананьне, пралка, пралку, прамазаць, прамазаў, прамуда, прамуду, пранцаваты, праснок, прасохлі, прастойка, прасіціліся, прасіціцца, пратаем, пратаць, прахаладжацца, працуюць, праўдзівец, прыдуць, пусьціў, рабіць, рукавіцы, састаіцца, сьлязінкі, сьнегавіцай, сёньня, трызубіцай, тутака, тыдзень, фецькі, хадзіла, хлеба, ўецца
1 👁