НАУРЭ'ЦЦА (наўрэ'цца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Haпаткацца. Ду'мала, ба'бачкі, ні дайду'— така'я це'мінь. До'бра, што хло'пец Гэ'льчын наўрэ'ўся, дык батарэ'йкай сьвяці'ў. Сл.
НАУСЯГДЬГ (наўсягды') прысл. Назаўсёды. Наўсягды' засто'ўся тут жыць, дык i е'хаў сюды' c такі'м намярэ'ньнем. Сяд.
НАХАПУ' (нахапу') прысл. На скорую руку. Яна' ве'чна нахапу' ўсё ро'біць, бы'ццам ча'су не хапа'е. Касц.
НАЦЕРАБГЦЦА (нацярабі'цца), -блю-ся, -іш-ся; зак. тр., перан. Наесціся, добра пад'есці. Спача'тку до'бpa нацярабі'ся, a по'тым i ап пра'цы ду'май, болын зро'біш. Сак.
НАЦУ'БІЦЬ (наду'біць), -блю, -іш; зак. тр. Накласці многа чаго-небудзь. Во нацу'біла по'сьцілку, што ле'дзьве пане'сла. Цял.
НАЧЛЯГАВА'ЦЬ (начлягава'ць), -гую, -гуеш; незак. тр.' Пасвіць коні ноччу. Начле'жнікі так c ко'ньмі i начлягу'юць у по'лі, i я калі'сь е'зьдзіў, ды стары' ўжо. Кальч.
НАШАТЭ'РЫЦЦА (нашатэ'рыцца), -у-юя, -ыш-ся; зак. тр. Надзьмуцца. Чуць што скажы' яму' ні так, дык адра'зу нашатэ'рыцца. В. В.
НАШНІ'ЦА (нашні'ца) жан., бат. Паўночінік. Дзяце'й, які'я но'ччу ні сьпяць, купа'юць у нашні'цах, па'руць. Папл.
НЕДАТЫ'КА (нідаты'ка) жан. Незачэпа. Нідаты'ка гэ'дакая нашла'ся. Ляхі.
НЕДАЛЭ'НГАВАТЫ, (нідалэ'нгаваты) прым. Нязграбны, няўдалы. У нас падла'сянько, чо'рнянько, ры'жанько, тры жо'ўцянькія, адно' страка'цянько, адно' крыво'ё, нідалэ'нгавато не'ко, но'гі атстаўля'е, кале'чка не'ка — во ко'лькі кураня'так. Сав
Дадатковыя словы
адразу, атстаўляе, бабачкі, батарэйкай, быццам, вечна, гэдакая, гэльчын, дзяцей, добpa, думай, думала, езьдзіў, ехаў, жоўцянькія, застоўся, зробіш, калечка, калісь, колькі, коньмі, крывоё, купаюць, куранятак, ледзьве, надубіць, намярэньнем, наурэцца, нацубіла, нацубіць, нацярабіся, нацярабіцца, начлежнікі, начлягаваць, начлягуюць, нашатэрыцца, нашлася, нашніца, нашніцах, наўрэцца, наўрэўся, недалэнгаваты, недатыка, нека, неко, ногі, нідалэнгавато, нідалэнгаваты, нідатыка, падесці, падласянько, панесла, паруць, полі, посьцілку, потым, працы, робіць, рыжанько, спачатку, стракацянько, сьвяціў, такая, такім, хапае, хлопец, цемінь, часу, чорнянько, якія
15 👁