Старонка 94
◀ / 173 ▶
ПАДХАДЗЯШЧА (патхадзяшча). Дастаткова, многавата. А ў нас і дрэў патхадзяшча ёсьць. Ляшч. ПАДХІЛІЦЬ (патхіліць), -ю, -іш; зак. тр. Падрубіць. Засталося толькі патхіліць падол у сукні. Кальч., Варн. ПАДЦУКРАВАЦЬ (патцукраваць), -рую, -руеш; зак. тр. Падкусіць, удаць. Некалі Іван як патцукруя дзірэктару бацьку, дак той і чапляецца да бацькі. Цял. ПАДЦЯЖКА (патцяшка) жан. Клін у коле пярэдняга навоя. Папл., Р. Ч. Дзеці як закінулі патцяшку на печ, потым чуць знайшлі. Малм. ПАЖДАЦЬ (пождаць), -у, -джэш; зак. тр. Пачакаць. Паслалі пісьма, пождаць трэба, што адвецяць. Дук. ПАЗАЛКА (пазалка) жан. Мыльная вада. Дачушка, вынясі пазалку на двор. Астр. ПАЗВІШЧА (пазьвішча) ніяк. Месца, дзе пасуць жывёлу. У нас пазьвішча бліска зусім. Лях. ПАЗЁМКІ (пазёмкі), адз. пазёмка. Суніцы. Красьнінькія у нас пазёмкі растуць. Ляшч. ПАЗРУБ'Е (пазруб'е) ніяк. Ніжні вянок у зрубе. Пат пазруб'ем баравіке растуць, ото роскаш. Сав. ПАЗЫВАЦЬ (пазываць), -ю, -еш; незак. тр. Запрашаць. Ён на вялікдзень пазывая нас. Цял. ПАЙМА (пайма) жан. Гл. вынашай. З лазьні лён паймамі выносілі. Ляшч. ПАЙСЦІСЯ (пайсьціся) зак. тр. Павесціся. Ні пашліся дзеці. Цял. ПАК (пак) мужч. Скрыня з дошак для захавання збожжа ці мукі. Некалі пашню ссыпалі ў паке. Цял. ПАКАЛАК (пакалак) мужч. Кол, паплеціна. А-о-о, кап ты маю жонку любіў, то я узяў пакалак і адразу п даў. Сав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 173 ▶