НЯЎДОБА (няўдоба) жан. Поле, непрыгоднае для апрацоўкі. Шут., Ляшч., Папл., Р. П. Ня варта сеяць на гэнай няўдобе. Няўдобы кустамі парасьлі. Ваўк.
НЯЎДОБІЯ (няўдобія) жан. Гл. няўдоба. За лесам там дужа няўдобіі. Кальч.
НЯЎДОБНІЦА (няўдобніца) жан. Гл. няўдоба. Есьць няўдобніцы ў нас і на гарах. Заб.
НЯЎДОБШЧЫНА (няўдопшчына) жан. Гл. няўдоба. Ат, на няўдопшчыне і ні пасееш. Мік.
НЯХОРАША (ніхораша) прысл. Брыдка. Плакаць ніхораша, пярастань. Дук.
О
ОКСВА (оксва) жан. Гл. Асва. Знайшлі гняздо оксвы і разбурылі. Вішн.
ОРНАЯ (орная) прым. Добра апрацаваная зямля. Хож. Орная зямля харошая. У нас уся такая. На орнай зямлі што хочаш пасееш, а на пустой адно грэчку раньша сеялі. Мік.
ОСВА (осва) жан. Гл. Асва. Освы больш у лесі жывуць. Ваўк.
ОСЬ (ось) часц. Вось. Ось я пакажу, што купіла. Дук.
П
ПАБІЦЬ (пабіць), -б'ю, -б'еш; зак. тр. Ударыць. Пабіла паляц, і цяпер яшчэ баліць. Дук.
ПАБЛЯКАЦЬ (паблякаць), -аю, -еш; зак. тр. Абцянуць гузік матэрыяй. Трэба мне ішчэ гузікі паблякаць. Ляшч.
ПАБРАЙСАЦЬ (пабрайсаць), -ю, -еш; зак. тр. Баранаваць па пасеяным. Трэба жыта пабрайсаць, кап ні
88 👁