кі распрасьціра'сты, лістэ', як на брусьні'чніку. Яго су'шаць, таўку'ць, зава'рваюць. Тагды' туды' кладу'ць то'я, што трэ'ба кра'сіць. Мучано'м ве'льмі до'бра кра'сіць. Цял.
МЭЦНУЦЬ (мэцнуць), -ну, -неш; зак. тр. Памацаць. Я мэцнула, дак там кроў. Цял.
МЯГНУЦЬ (мягнуць) незак. тр. Хадзіць, бегаць па сене (саломе). Сплю і чую, як кот мягае па сене. Чула, як мягнуў раніцай апошні рас і зьнік. Бяс.
МЯДЗВЕДЗЬ (мядзьвець) мужч. Бульбяная каша. Во мядзьвець сёньня на славу ўдаўся. Астр.
МЯДНІЦА (мядніца) жан. Вялікая міска. Дзе Алёна? Бялізну ў мядніцы мые. Рак.
МЯНШЭЙШЫ (мяншэйшы) прым. Меншы, малодшы. Двоя дзяцей мяншэйшых. Дук.
МЯРЦВЕЦ (мярцьвец) мужч. Мярцвяк. Сьпякуць першы блін, разломлююць на кусочкі і кладуць на вокна, мярцьвіцом, кажуць. Цял.
МЯСА (мяса) ніяк. Мясістая частка гарбуза. Лях., В. В., Хож. Зь мяса ў нас кашу вараць. Р. Ч.
МЯСТЭЧКА (мястэчка) ніяк. Цэнтральная частка сяла. На мястэчку ў нас усе сходы праходзяць, хлопцы і дзяўчаты зьбіраюцца, як захочуць пагуляць і папець. Жор.
МЯСЁНЖКА (мясёншка). жан. Мясцовы гатунак бульбы. Мясёншка рана расьцець, скарэй як гэта ўся. Малм.
МЯЦІВА (мяціва) ніякі. Бацвінне. Бурачнага мяціва сьвіньням накрышыла. Шут.
МЯЧКА (мячка) жан. Гл. вымінака. Малм., Папл., Ваўк., Ляшч., Пр., Шут. Мячкі мнуць, толькі мяліцы дра-драх! Сколькі там за дзень адна мячка намнець, трахтар — во! Бяс.
76 👁