КЛЯМЭФКА (клямэ'рка) жан. Жалезная спражка. I ўсы'паў жа рэ'мня, аш еінякі' засталі'ся ад клямэ'ркі. Варн. КЛЯ'ПА (кля'па) жан. Гл. вылога. Мне застало'ся прышы'ць то'лькі кля'пы. Вішн. КЛЯТЭФКА (клятэ'рка) жан. Гл. манішка. Haдзе'нь Ю'зік, но'выя штаны', я гля'ну, як «клятз'рка палучы'лася. Пр. КЛЮ'ЧЫК (клю'чык) мужч. Маленькі вадзяны чарвячок, які будуе вакол сябе домік-трубачку. Калі' мы былі' малы'я, то лаві'лі клю'чыкаў у рэ'чцы. Для нас было' ўсё інцярэ'сна тады'. Гіл. КНЯГ-І'НЯ (княгі'ня) жан. Нявеста. Ой, на'ша княгиня прыго'жа ўвабра'лася. Комл. КО'ЖАЧКА (ко'жачка) жан. Скура. Ко'жачку ён іздо'ў у магазі'н. Дук. К09КЫ Н (ко'жын) займ. Кожны. Ко'жын гаду'я свае' дзе'ці. Цял. КО'ЛКІ (ко'лкі) толькі ў мн. Калаццё. Як іразвярну'ся, дак ко'лкі ў баку'. Цял. КО'ЛЫЦЫ (ко'льцы) толькі ў мн. Калені. Пасадзі' дзіця' на ко'льцы, хай сьці'хне. Прудз. KO'MIHAK (ко'мінак) мужч. Гл. гзымсік. Палажы' мы'ло на ко'мінак, мы ка'жды рас на ко'мінак ло'жымо, Горкі. КО'НЦАМ (ко'нцам) прысл. Абавязкова. Мне сяго'ньня ко'нцам трэ'ба да ма'мы ісхадзі'ць. Чан. КО'ПАНЬ (ко'пань) жан. Сажалка, у якой белядь палатно. У ко'пань но'сім палатно', як ё'сьць. Ігр. КО'ПКА (ко'пка) 1. Ямка ў печы, куды выграбаюць вуголле. Згарні' жар у ко'пку, там ён перагары'ць на по'пел. Бяс. 2. Круглае паглыбленне на градзе для цыбулі, часнаку. Ко'пкі зро'біш — вада' не выліва'ецца пасьля' дажджу'. Ляшч
Дадатковыя словы
haдзень, komihak, выліваецца, гадуя, гляну, дзеці, засталося, засталіся, зробіш, кажды, ключык, ключыкаў, клямэрка, клямэркі, кляпа, кляпы, клятзрка, клятэрка, княгіня, кожачка, кожачку, кожын, колкі, колыцы, кольцы, комінак, концам, копань, копка, копку, копкі, лавілі, ложымо, магазін, малыя, мамы, мыло, наша, новыя, носім, палучылася, перагарыць, попел, прыгожа, прышыць, рэмня, рэчцы, сьціхне, сягоньня, трэба, юзік, ёсьць, іздоў, інцярэсна, іразвярнуся, ісхадзіць, ўвабралася, ўсыпаў
8 👁