Старонка 66
◀ / 173 ▶
заколям парсюка, дак кіндзюк налівам дранаю картопляю і пяком у гарачай печы. Дук., Жор. КІТА (кіта) жан. Сноп бобу, гароху, саломы. Сноп жыта, а саломы — кіта. От, як кончаць малаціць, так бабы давай кіты вязаць. Хож., Так., Лях. КІТКА (кітка) жан. Вялікі сноп лёну. Мая кітка многа большая. Бяс. КІШКІ (кішкі) толькі ў мн. Мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне. В. В., Папл., Лях. Гарбус бяс кішак, а ў гэтым многа кішак. Ніз. КІШЛАТЫ (кішлаты). Гл. кіжлаты. Вось які ты ў мяне кішлаценькі. Заастр. КЛАДАЎЁ (кладаўё) ніяк. Могілкі. У нас кладаўё ў лесі. Р. Ч. КЛЁВАЦЬ (клёваць), -ю, -еш; незак. тр. Адчуваць сябе вельмі слабым. Яна чуць клёвая, мусіць, памрэ. Цял. КЛЁМБА (клёмба) жан. Клумба. Добра каля хаты клёмбу зрабіць. Ляшч., Так. КЛІНОК (кліног) мужч. Хустка трохкутнай формы. Звязала сабе кліног на галаву. Сал. КЛОНБЫ (клонбы) жан. Гл. дзеравяшкі. Пасьля гэтай вайны яшчэ я насіла клонбы. Ваўк. КЛУМБЫ (клумбы) жан. Гл. дзеравяшкі. Ня было чаго абуваць. Часьцей за ўсё клумбы насілі бабы. Сал., Шут. КЛУМНЫ (клумны). Гл. дзеравяшкі. Мой дзет носіць яшчэ клумны. Вішн. КЛУСТЫ (клусты) прым. Тлусты. Клустага (мяса) я ні магу есьці. Цял. КЛЫНДА (клында) жан. Страва з ільняной мукі. Жанкі з апецітам елі клынду. Комл. КЛЫЧОК (клычок) мужч. Гл. кароўка. Нада адламаць пару клычкоў цыбулі. Хож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 173 ▶