КАЗЁЛ (казёл). Гл. жарабок. Ой, трэба казла выправіць. Вот і ўлажыла ты казла. Ляшч., Кальч. КАЗЁЛ (казёл) мужч. Конік. Вішн. На сенажаці казлы шчабечуць, хоць вушы закладай. На маладога казла рыбу добра вудзіць. Гіл. КАЗЁЛЧЫК (казёлчык) мужч. Гл. казёл. Казёлчыкі ёсьць вялікія, а ёсьць малыя. Вішн. КАЗЛЫ (казлы). Вочкі на бульбіне. Казлы трэба выкалупаць, а то Ванька, бач, як наробіў. Шут. КАЗЮЛЬКА (казюлька) жан. Маленькая лаўка. Дзет самаму меншаму ўнуку казюльку зрабіў ладненькую. Кар. КАЛАВУРЫЦЬ (калавурыць), -ру, -рыш; незак. тр. Вартаваць. Ночы калавуру магазіна. Ляшч. КАЛАМАШКА (каламашка) жан. Вазок летняга тыпу на колах. У каламашцы нат і не такія колы, як у калёсах, што дабро возяць. Заднія колы больныя за пярэднія, на версе каламашкі — сядзеньне, па баках — прыступкі. Бяс. КАЛАПНЯ (калапня) жан. Каноплі. Малм. С калапні алей меляць. Ляшч. КАЛАПНЯНАЕ (калапнянае) прым. Зробленае з канапель. А мы дома таўклі харошае малако калапнянае. Малм. КАЛАПНЯНКА (калапнянка) жан. Парцяная хустка сярэдняга памеру. Варн. Сёньня зімна, укруцілася калапнянкай. Вішн. КАЛАШМАН (калашман) мужч. Чалавек у шырокіх нязграбных штанах. А які зь яго кавалер? Ходзіць як калашман які, не можа нават адзецца па-люцку. Мік. КАЛЕЙКА (калейка) жан. Чарга. Я сёньня паганю каровы, трэба ш калейку адбыць. Цял. КАЛЕХАВАЦЬ (калехаваць) незак. тр. Кіпець.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁