тр. Здрыгануцца. Увалі'ўся ў каляі'ну і, му'сіць, здро'гнуўся мо'цна і памё'р. Цял.
ЗДЭ'СЯ (здэ'ся). Гл. здаеся. Здэ'ся яна' тут была'. Ляшч.
ЗЛА'ГАДА (зла'гада) жан. Згода. У зла'гадзі жылі'. Цял.
ЗЛА'ГАДНА (зла'гадна) прысл. Дружна. Не'калі хло'пцы зла'гадна жылі', вогэ'дак як і вы. Цял.
ЗЛУПІ'ЦЦА (злупі'цца) зак. тр. Падрацца. Пла'цьця ўсё злупі'лася на нет. Лях.
ЗМА'ЗАЦЬ (зма'заць), -жу, -жаш; зак. тр. Украсці. У нас бярвяно' зма'заў Ко'ля. Цял.
ЗМАЛІ'ЦЦА (змалі'цца), -лю-ся, -ліш-ся; зак. тр. Сабрацца. Паку'ль я змалі'лася, дак яны' вы'бралі ўсю карто'плю. Цял.
ЗМАРНАВА'ЦЬ (змарнава'ць), -ую, -еш; зак. тр. Сапсаваць. Ты ж ні пашы'еш сама' суке'нку, то'лькі матэ'рыю змарну'еш. Хож.
ЗМЕ'РЦІ (зьме'рці) зак. тр. Вымерці. У іх уся' сям'я' зьме'рла. Цял.
ЗМІРЫ'ЦЦА (зьміры'цца), -ру-ся, -рыш-ся; зак. тр. Памірыцца. Сусе'тка пярапрасі'ла, і яны' зьміры'ліся. Цял.
ЗНА'ЙНІЦА (зна'йніца) жан. Левы бок тканіны. Надзе'ла суке'нку на зна'йніцу. Халм.
ЗНАКІ' (знакі') толькі ў мн. Прылада для правядзення радкоў на градзе. Вазьмі' знакі' ды правядзі' хоць не'калькі ратко'ў. Хож.
ЗНА'ЧЫЦЬ (зна'чыць), -у, -ыш; незак. тр. Праводзіць радкі для вызначэння грады. У нас гра'ды зна'чаць. Ко'нчым гра'ды зна'чыць сё'ньня да ве'чара, а за'ўтра бу'дзем рабі'ць гра'ды. Хож.
ЗНОЙ (зной) прысл. Зноў. Зной ты на гу'ліцы швэ'ндаешся. Масц.
75 👁