Старонка 55
◀ / 173 ▶
ЗАТАРАБАНІЦЬ (затарабаніць), -ю, -іш; зак. тр. Гаварыць хутка і незразумела. Сціхні ты! Затарабаніла, як сарока. Варн. ЗАТЫЛАК (затылак) мужч. Задняя частка бота, якая надае боту трываласць і форму. Для затылка кладуць кару бярозавую. Шут. ЗАТЭПАЦЬ (затэпаць), -аю, -еш; зак. тр. Зайсці паволына. Пакуль затэпаю дахаты, то ўжо і зьвечарэя. Мік. ЗАЎГРЭХ (заўгрэх) мужч. Гл. агрэх. Такей за планам паляціць, а што за ім заўгрэхаў поўна, дык ён ня бача. Папл. ЗАЦУРБЭНІЦЬ (зацурбэніць), -ю, -іш; зак. тр. Закінуць. Ігралі ў бапкі ды цурку зацурбэнілі аж у гарот. Выд. ЗАЧЫНАК (зачынак) мужч. Прымурак. Дый пасядзець на зачынку можна, плечы ап печ пагрэць. Аздз. Лавачка, умазаная ў печ. Сядзь на зачынак ды пасядзі ціханькі хоць нямнога. Халм. ЗБАЁДАЦЬ (збаёдаць), -ю, -еш; зак. тр. Згубіць. Тамака ня ты рыдлёўку збаёдаў? Масц. ЗБАЯЦЦА (збаяцца), -ю-ся, -іш-ся; зак. тр. Пабаяцца. Яна дзяцей ні збаялася і вышла на дзеці. Цял. ЗБЕРЦІ (зьберці), -у, -раш; зак. тр. Сабраць. Масла зьбераш, панясеш, прадасі. Калі зьберуць што, то добра. Ляшч. ЗБОЙКІ (збойкі) толькі ў мн. Клінкі. Збойкі пазаганяй, а то кросны твае разваляцца. Мільчы. ЗБЫТ (збыт) мужч., толькі ў адз. Продаж. У нас толькі збыт быў у Вільні. Ляшч. ЗБЫЦЦА (збыцца) незак. тр. Звесціся. І ўжэ ўсё збудзяцца бацькава. Дук. ЗВІЦЦА (зьвіцца), саўюся, саўешся; зак. тр. Стра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 173 ▶