ВОСМА (восма) жан. Гл. асва. Восма можа пат крышай гняздо зьвіць ці ў сьцяне. Сал.
ВОСЬ (вось) прысл. Потым. Я вось падмяту, ціпер німа калі. Цял.
ВОТРАНЫ (вотраны) толькі ў мн. Адыходы пры арфаванні зерня. Жыта на сіта прасейваецца, вотраны адлятаюць адьдзельна. Вот, кажа, як жыта мокрае, дык мала сягоньня вотран. Быт.
ВУГАЛЛЕ (вугальля) зборн. Вуголле. Калі нямa вугальля, дак і дома. Цял.
ВУГОЛ (вугол) мужч. Рог зруба, які ўтвараецца, калі бярвенні кладуцца накрыж. Хаты цяпер, як і раней, робяцца ў гладкі вугол або ў просты вугол. Бяс.
ВУНЬДЗЕКА (вуньдзека) прысл. Вунь. Малм., Р. Ч., Папл., Мік., Ляшч., Р. Л. Вуньдзека сядзіць, толькі недасекі робіць. Вішн.
ВУНЯНЁ (вунянё) часц. Вунь. Вунянё пайшлі са школы. Чан.
ВУСТАЎКА (вустаўка) жан. Клін, які ўстаўляецца ў пройму рукава. Ніз. Шоў у вустаўцы распароўся. В. В.
ВУЦОВАЕ ДРЭВА (вуцовае) прым. Дрэва, якому робяць прышчэпліванне. У вуцовае дрэва ўшчэпліваецца ўшчэп. Кальч.
ВЫБАВІЦЬ (выбавіць), -ўлю, -в-іш; зак. тр. Вызваліць. Яго немцы ўхапілі, але за золата бацька выбавіў сь цюрмы. Цял.
ВЫБІРАНЦЫ (выбіранцы) толькі ў мн. Каноплі з семем. Выбіранцы рвуць восеньню, у іх сямення ёсьць. Так.
ВЫГІНАШЧЫ (выгінашчы) прым. Гнуткі. Выгінашчае дзерава ідзе на дугі, абады і палазы. Бяс.
ВЫГІНУЦЬ (выгінуць) зак. тр. Прапасці на корані.
79 👁