Старонка 27
◀ / 173 ▶
БУРЫЦЬ (бурыць) незак. тр. Распускаць вязанае. Пабурыла троя вязаных штаноў. Ест йшчэ рубашачка, але кепска бурыцца. Дук. БУЯЦЬ (буяць) незак. тр. Расці ў бацвінне. Наша картопля пад яблынамі збуяла. Цял. БЫВАЛЕШНЯЯ (бывалешняя) прым. Даўняя, старая. У яе хустка бывалешняя, але яшчэ добрая. Паг. БЫТТА (бытта) злуч. Быццам. Як бытта па ваду йдзе. Цял. БЫЦЬ ДОМА. Не замужам. Ён пагіп, як шчэ Марыля дома была. Цял. БЭМБАЛЬ (бэмбаль) мужч. Пухір. Ветраная воспа выступіла, казаў, усё цела, як кара, было, бэмбаль лопае, дзірка робіцца. Сав. БЭНСЬ (бэньсь) мужч. Гл. бахур. Другі хлопяц ад мужыка, а большы бэньсь. Дук. БЯГУН (бягун) мужч. Верхні камень у жорнах. У нашуй хаці верхні камень (у жорнах) бягун завуць, а ніжні — ляжак. Горкі. БЯЗБРЭЖНА (бязбрэжна) прысл. Брыдка, непрыстойна. Яна бязбрэжна сябе вяла. Дук. БЯЗГРУДНЫ (бязгрудны) прым. Бязгруды. Яны некія бязгрудныя, нізграбныя, як дошкі. Цял. БЯЗДЗЕТУХА (бязьдзетуха) жан. Бяздзетная жанчына. Там нека бязьдзетуха, дзяцей німа, казалі, прыбрала хорашо, хорашо ў хаці, і купіла куклу бальшую, пасадзіла на дзіван куклу бальшую, бальшую, як Марына. Сав. БЯЗЛЮДНІК (бязьлюднік) мужч. Чалавек, які не падтрымлівае сувязі з роднымі, сваякамі. Бязьлюднікі, бо каторыя людныя, то тыя глядзяць роду, ці напісаў бы, ці заехаў бы Лёнік той, а то, як паехаў, дак і ні бачылі. Сав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶