БУДЬГНЧЫНА (буды'нчына) жан. Будыніна. Мая буды'нчына но'вая. Пр. БУ'ЛЬМА (бу'льма). Бульба. Тур. А там вунь у мяне' бу'льма расьце'ць. Р. Ч. БУНАВА'ЦЬ (бунава'ць), -ну-ю, -ну-еш; незак. тр. Сварыцца. На'ша вот зло'сная, як узлуе'цца, дак буну'я увесь ве'чар. Цял. БУРАКТ (бураке') толькі ў мн. Боршч. Мае' ня яду'ць бурако'ў, учо'ра звары'ла з мя'сам, сьмята'ны ўліла' i ўсядно' вы'ліла сьвіння'м. Дук. БУРДО'ВЫ (бурдо'вы) прым. Бардовы. Мая' спаньні'ца бурдо'вая ўжэ парва'лася. Цял. БУ'РКА (бу'рка) жан. Верхняя кароткая мужчынская вопратка з саматканага сукна. Пад дождж бу'рку ке шкада' надзе'ць. Вішн. БУ'РКА ПАУСУКЕНКО'ВА. Верхняя кароткая жаночая вопратка з саматканага паўсукна. У бу'рцы паўсукенко'вай ляхчэ'й працава'ць. Вішн. БУРЛІ'ШЧАЯ (бурлі'шчая) прым. Бурлівая (аб пагодзе). Паго'да така'я бурлі'шчая, ку'даса, завяру'хаў наза'ўтры ўсёаасы'пля. Cae. БУ'РСА (бу'рса) жан. Трупа, пэўная колькасць людзей. Хадзі'лі па валачо'ннаму, да нас пе'іршая бу'рса ні дайшла', я рубе'ль прыгато'віла, a іх німа' i німа', я ўжо ду'маю, ні пры'дуць. A тады' друга'я бу'рса. Cae. БУ'ТАЛЬ (бу'таль) мужч. 1. Вялікая бутэлька. Бу'таль малака' прывязу'. Дук. 2. Перан. Тоўсты непаваротлівы чалавек. Бу'таль гэ'ты, разье'ўся на калхо'знум хле'бі. Цял. БУРЧА'К (бурча'к) мужч. Гатунак гароху. Бурча'к са'мы ле'пшы гаро'х, то'ўсты такі'. Ваўк. БУРЫ'ЦЦА (буры'цца) незак. тр. Абвальвацца. Узя'ла ды столь абуры'лася, дьж я хрычу': «Лю'дзі, столь ібу'ірыцца!». Дук
Дадатковыя словы
абурылася, будынчына, бульма, бунаваць, бунуя, буракоў, бурдовая, бурдовы, бурка, бурку, бурлішчая, бурса, бурцы, бурчак, бурыцца, буталь, валачоннаму, вечар, выліла, гэты, другая, думаю, завярухаў, зварыла, злосная, калхознум, кудаса, лепшы, людзі, ляхчэй, мясам, надзець, назаўтры, наша, новая, пагода, парвалася, паусукенкова, паўсукенковай, пеіршая, працаваць, прыгатовіла, прыдуць, разьеўся, расьцець, рубель, самы, спаньніца, сьвінням, сьмятаны, такая, узлуецца, узяла, учора, хадзілі, хлебі, ядуць, ібуірыцца, ўсёаасыпля
7 👁