Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1970). Сшытак 1. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 173  ▶ 
БА'БКА2 (ба'пка) жан. Страказа. Ба'бак мая' дачка'" засу'шваець. Ігр. БА'БКА3 (ба'пка) жан. Прыстасаванне на ножках, пры дапамозе якоса ўбівалі спіцы ўвобад. Ба'пкаю, каля' сьпі'цы ў во'бадзі, паддзе'ржуюць сьпі'цу. Цял. БА'БІЦЬ (ба'біць), -лю, -іш; незак. тр. Гл. адбабіць. Малм., Заб., Ваўк., Дук., P. Л., Ляшч.} P. Ч. Пры ро'дах стаі'ць ба'пка, яна i ба'біць дзіця'. Ба'біць паві'нна старэ'йшая жанчы'на. Не, мая' шчэ ніко'га не ба'біла. Пр.г Ваўк., Ляшч., Малм. БА'БІЧ (ба'біч) мужч. Дзіця жанчыны, якая ўжо бабіла. У е р P. Ч., Дук., Малм. У на'шай вё'сцы адзі'н то'лькі ба'бічё. Папл. БАБО'К (бабо'к) мужч. Пакаёвая дэкаратыўная paсліна. Бабо'к цьвіце' раз у год, кве'тачкі такі'я дро'бныя* кра'сныя. Бяс. БАГА'ТАЯ КУЦЦЯ' (бліга'тая куцьця'). Куцця, якук ставяць у куце на сене перад Новым годам. Прышо'ў на бага'тую куццю'. Дук. БАГАЦЕ'Й (ібаігаце'й) вышэйшая ступень ад ібагаты, Багацейшы. ён багаце'й ад гэ'тых быў. Ляшч. БАДЗІСТО'УКА (бадзісто'ўка) жан. Хустачка з батысту. Ото' ш я люблю бадзіісто'ўку! Hi чува'ць на'ват,, што на галаве' сядзі'ць. Горкі. БАДЗЯ'ЦЦА (бадзя'цца) незак. тр. Валяцца. Бадзя'лася ско'шаная трава' нядзе'лі паўтары'. Ляшч. БАЛА'БУХА (бала'буха) жан. Булачка з начынкайц Яна' бала'бухаў напячэ' i яду'ць. Цял. БАЛАЦІНА' (балаціна') жан. Забалочанае месца* якое не аруць. От, лясо'к за балаціно'й, ба'чыця? Сал. БА'ЛЕЧКА (ба'лячка) жан. Жэрдка, на якой сушаць лён. Ба'лячкі с сасо'нкі, яны ў ба'ні спрадве'ку. На іх адзе'жу ве'шаюць, а як пры'дзецца — лён ста'вяцьу Малм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адзежу, адзін, бабак, бабка, бабок, бабіч, бабічё, багатая, багатую, бадзялася, бадзяцца, бадзістоука, бадзістоўка, бадзіістоўку, балабуха, балабухаў, балаціной, балечка, балячка, балячкі, бані, бапка, бапкаю, бачыця, блігатая, вешаюць, вобадзі, вёсцы, гэтых, дробныя, жанчына, засушваець, кветачкі, красныя, лясок, нават, нашай, нядзелі, нікога, павінна, паддзержуюць, прыдзецца, прышоў, родах, сасонкі, скошаная, спрадвеку, ставяцьу, старэйшая, стаіць, сьпіцу, сьпіцы, сядзіць, такія, толькі, чуваць, ядуць, ібаігацей
7 👁
 ◀  / 173  ▶