ШМІНКА (шмінка) жан. Губная памада. Узяла шмінку ды так размалявала сабе губы! Заб.
ШМОРГНУЦЬ (шморгнуць), -у, -еш; зак. тр. Шпарка ўцячы. Шморгнулі між людзей, толькі іх і бачыў. Цял.
ШМОТАЦЦА (шмотацца), -аю-ся, -аеш-ся; незак. тр. Выконваць хатнія справы памаленьку, не спяшаючыся. А было цёпленька, я ўжо босая хадзіла, капец гэты вынасіла, шмотаюся. Сав.
ШМЭЛЯЦ (шмэляц) мужч. Шмалец. Зарэзалі гусь, такая жырная, многа шмэльцу ў гусі. Бяс.
ШНАРЫЦЬ (шнарыць), -у, -ыш; незак. тр. Шукаць. Пашлі шнарыць, усё забралі. В. В.
ШОПКА (шопка) жан. Месца, дзе складаюць дровы. У шопцы заўсёды каля дроў тапор і піла стаяць. Астр.
ШПАРАВАНЫ (шпараваны) прым. Шпакляваны. Шпараваны пол не прапускае паветра с-пад нізу. Бяс.
ШПАРЫ (шпары) толькі ў мн. Пазы ў дошках, каб дошка за дошку захадзіла. Шпары былі неглыбокія, а падлога рассохлася. Бяс.
ШПОНКА (шпонка) жан. Кнопка. Шпонка — гэта што ўшываюць у блюску, калі запінаяцца. Цял.
ШТАБНАВАЦЬ (штабнаваць), -ную, -нуеш; незак. тр. Страчыць. Штабнаваць на машыні добра, рукамі ні выштабнуяш гэдак. Цял.
ШТРЫФЛІК (штрыфлік). Гл. манішка. Штрыфлікі робяць с танейшай матэрыі. Вайк.
ШУРАК (шурак) мужч. Швагер. Шуракé езьдзілі на пярэзвы. Цял.
ШУРПАТКА (шурпатка) жан. Бульба з шурпатай скурай. Ёсьцяка некая шурпатка, тоўстая картопля. Цял.
ШУНУЦЬ (шунуць), -у, -еш; зак. тр. Наляцець, на-
78 👁