Старонка 151
◀ / 173 ▶
ЧВЯКНУЦЬ (чвякнуць), -ну, -неш; зак. тр. Кінуць з сілай. Як чвякня, дак і касцей ні зьбярэш. Цял. ЧМАРЫЦЬ (чмарыць), -у, -ыш; незак. тр. Курыць. І калі кіне чмарыць? Ужо не прадыхнуць ад дыму. Кол. ЧОП (чоп) мужч., перан. Чан. Наелася, як чоп. Сав. ЧОРНЫ (чорны) прым. Брудны. Хвартух на ёй чорны, аш ломіцца ад гразі. Дук. ЧОРТАВАЯ КОЖА (чортавая кожа). Баваўняная моцная тканіна. Ш чортавай кожы бабы шыюць цёплыя штаны. Шут. ЧОРТШТО (чортшто) прысл. Вельмі многа. Чортшто яблыкаў будзя сёлята. Дук. ЧУХІ (чухі) толькі ў мн. Гл. вяровачнікі. Некаторыя й чухі насілі. Ваўк. ЧОСАНКА (чосанка) жан. Гл. катанка. Е і цяпер у нас спецыяліст, што валіць добрыя чосанкі. Дук. ЧУЖНІК (чужнік) мужч. Чужы чалавек. Папл., Шут., Ляшч., Так., Малм. На другі дзень вясельля чужнікоў зусім не было. У нас чужнік нядаўна начаваў. Р. Ч. Рабочы, наняты з чужога краю. Чужнік ня проста чужы чалавек, а наняты рабочы. Ігр. ЧЫКІЛІНДА (чыкілінда) жан. Ні на што не здатная жанчына. За харошым мужыком і чыкілінда жана. Мех. ЧУМАКІ (чумакі) мужч. Гл. вяровачнікі. Р. П. ЧУНІ (чуні). Гл. басілы. Быт., Лях., Бяс., Р. Ч. Раней чуні насілі, зарас адны галёшы. Чуні адзяваюць на валёнкі. ЧУНІ (чуні). Лапці з нітак. Чуні рабілі даўней зь нітак. Шут. Малм. ЧЫСТАЯ ХАТА (чыстая хата). Найбольшы і лепшы пакой у жылой частцы дома. Прайдзеця с кухні ў чы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 173 ▶