Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1970). Сшытак 1. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 173  ▶ 
ніце. Глядзі', кіда'й до'бра ў ніт, кап не было' ташчані'ц. М ільчы. ТКА'ЛЯ (тка'ля) жан. Жанчына, якая тчэ. Вішн., Ігр. От ткаля, перамо'т вы'снавала, спраўля'й хутчэй. Ляш ч. ТКА'ЛЬНЯ (тка'льня) жан. Гл. ткаля. Ляш ч., Пр. Така'я ўжо саба'чая тка'льня, на'ват ні ўме'е i чаўно'к трыма'ць. Так. ТКА'ХА (тка'ха) жан. Гл. ткаля. Хож. От тка'ха, дык тка'ха, i чаўнако'м ня ўме'е залажы'ць. Рак. ТКА'ЧКА (тка'чка) жан. Гл. ткаля. Мне тка'чка даўно' кро'сны вы'ткала. Варн. THOM (тном) прысл. Адным чынам. Як уля'піў, дак адны'м тнюм «хадзе'м да «ас». Д ук. ТО'ЖА (то'жа) прысл. Таксама. Яны' то'жа харо'шыя або'я. Д ук. ТО'ЛЕЧКА (то'лячка) прысл. Толькі што. То'лячка мы прые'халі зь ле'су, як прыбе'гла сусе'тка. Ц ял. ТО'РНЫ (то'рны) прым. Дрэнны. Даро'га ве'льмі то'рная, ісьці' на'ват ця'шка. Сл. ТО'УПІЦЦА (то'ўпіцца), -плю-ся, -;піш-ся; незак. тр. Змяшчацца. Сто'лькі было' людзе'й, штю ня то'ўпіліся ў ха'ця. Д ук. ТО'УСТАЯ (то'ўстая). Цяжарная. Я хадзі'ла То'лям то'ўстая. Д у к. ТО'ШНА (то'шна) прысл. Цяжка. Сто'лькі го'ра пяражыла', што ўопаміна'ць — то'шна ста'ня. Ж о р. ТРАВЯ'НІК (травя'нік) мужч. Ляка'рства з траў. Цяпе'р гэ'тымі травя'нікамі ле'чацца. Д ук. ТРАЖКІ' (трашкі') толькі ў мн. Чорнае зерне. От чо'рных трашко'ў шмат у ячме'ні. Сі'нім ка'мнем трэ'ба мачы'ць, ён зяда'е. Iep. ТРАКТАРЫ'СТЫ (трактары'сты) мужч. Трактарыст. Трактары'стых памясьці'лі ў на'шуй ха'ці. Ц ял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абоя, вельмі, выснавала, выткала, гора, гэтымі, дарога, добра, залажыць, зядае, камнем, кросны, кідай, лесу, лечацца, людзей, лякарства, мачыць, нават, нашуй, памясьцілі, перамот, прыбегла, прыехалі, сабачая, спраўляй, станя, столькі, сусетка, сінім, такая, ташчаніц, ткальня, ткаха, ткачка, тожа, толечка, толям, толячка, торная, торны, тоупіцца, тоустая, тошна, тоўпіліся, тоўпіцца, тоўстая, травянік, травянікамі, трактарысты, трактарыстых, трашкоў, трымаць, трэба, уляпіў, хадзем, хадзіла, харошыя, хаця, хаці, цяпер, цяшка, чаўнаком, чаўнок, чорных, ячмені, ўмее, ўопамінаць
6 👁
 ◀  / 173  ▶