СТРОІ (строі) толькі ў мн. Уборы. Хай строяў прадасьць троха, ды сьвінчо купіць. Цял.
СТРОІЦЦА (строіцца), -ю-ся, -іш-ся; незак. тр. Будавацца. Пастроіліся добра, хату паставілі, хлеў харошы. Цял.
СТРОІЦЦА (строіцца), -ю-ся, -іш-ся; незак. тр. Прыбірацца. Яна любіць строіцца, мудрэй за маладую. Цял.
СТРОК (строк) мужч. Тэрмін. На які строк пазычала грошы, тады і аддасьць. Цял.
СТРОКІ (строкі) мужч. Гл. забарскі. На скольки строк лапці? Лапці на дванаццаць строк Р. П.
СТРЫЖКА (стрышка) жан. Гл. бабка. Пр. Дзяцей палохаюць стрышкай, кажуць: «Хавайся, а то стрышка апстрыжэ!». Вішн.
СТРЭЛАШНІЦА (стрэлашніца) жан. Гл. бабка. Во колькі стрэлашніц лятаець над вадой. Ігр.
СТРЭК (стрэк) мужч. Строчка пры шыцці. Бывае дробны, сярэдні і буйны стрэк. Самы найлепшы — сярэдні стрэк. Сал.
СТРЭЛКА (стрэлка) жан. Гл. бабка. Стрэлка — зялёная, бліскучая. Вішн.
СТУЖКІ (стушкі) жан. Гл. катусы. Папрышывай ты новыя стушкі ў хвартух, а то брытка глядзець. Р. П.
СТУКНУЦЬ (стукнуць). Ударыць. Пярун стукнуў у камень, аш камень разьбіў. Бяс.
СТУПЕНЬ (ступень) мужч. Ступня. Адзін ступень наназе зусім адарваны. Дук.
СТУПКА (ступка) жан. Кубак, кружка. Прынясі ты мне ступку вады, стамілася вельмі. Паг.
СТЫДНІК (стыднік) мужч. Сараматнік. Пужая дзяцей гэты стыднік, дваццаць гот, а ён зь дзецьмі ў быка гуляя. Дук.
86 👁