Старонка 124
◀ / 173 ▶
якой выклікаюць асуджэнне. На што табе гэтыя дзеці? Сівуха ты. Дук. СІЛЬНА (сільна) прысл. Цяжка. Ён жыў, але сільна раняны. Цял. СІНЮК (сінюк) мужч. Малады шчупак. От на днях я сінюкоў злавіў, то з дваццаць было. Мік. СІНЯК (сіняк) мужч. Спадніца з саматканага палатна, пафарбаваная ў сіні колер. Цяпер сінякоў няма, цяпер носяць сінія крамныя спадніцы. Хож. СІПАК (сіпак) мужч. Пясчаная глеба сівога колеру. Калі на сіпаку сеюць лубін, дык яшчэ можа справіцца. Бяс. СІПАКАВАТАЯ (сіпакаватая) прым. Гл. сіпак. На сіпакаватай зямлі гной нічога не паможа. Бяс. СІПЕЦ (сіпец) мужч. Гл. сіпак. На сіпцы арэшнічак расьце. Папл. СІПУГА (сіпуга) жан. Глеба з прымессю глею. У нас чарназёмнай зямлі саўсім мала, сіпуга на ніскіх меснасьцях. В. В. СІТНІЦА (сітніца) жан. Сітны хлеб. Намазала дзьве скіпкі сітніцы. Дук. СІФОНІЦЬ (сіфоніць), -ю, -іш; незак. тр. Пранізваць поглядам. Ты чаго мяне сіфоніш? Даўно ні бачыў? Гр. СКАЛОЧАНКА (скалочанка) жан. Маслёнка. Люблю атопленую скалочанку. Падай міску, я скалочанку з бойні выльлю. Аздз. СКАЛЯРУШЧЫНА (скалярушчына) жан. Лушпіна ад яйка. Бывала яйца пяку, скалярушчын многа, з двух-трох дзён, а матка прыдзя і накрычыць — раскошно, раскошно. Сав. СКАРАСПЕЙКА (скарасьпейка) жан. Ранняя бульба. Скарасьпейку ужэ падглядаю. В. В. СКАРАЧ (скарач) мужч. Гл. падзежнік. Сал., Лях.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 173 ▶